Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

80

БелТА: тема недели (CMigrator copy 166)

22.01.2019
Па вызначаным курсе Няма падстаў мяняць знешне-палітычны курс краіны, які склаўся. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў 18 студзеня на сустрэчы напярэдадні 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы, на якой прысутнічалі міністры замежных спраў, што ў розны час узначальвалі МЗС Беларусі. [caption id="attachment_73716" align="aligncenter" width="580"]■ Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўнікамі МЗС перыяду суверэннай Беларусі ■ Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўнікамі МЗС перыяду суверэннай Беларусі[/caption] Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўвесь час павышаецца аўтарытэт і роля Міністэрства замежных спраў, а ў кіраўніцтва знешнепалітычнага ведамства выбудаваны дружалюбныя адносіны з замежнымі калегамі, што пацвярджаецца частымі запрашэннямі на рознага роду канферэнцыі і міжнародныя мерапрыемствы. «Гэта сведчыць аб тым, што Беларусь пачынае адыгрываць усё большую ролю на міжнароднай арэне. Таму ў гэтай сітуацыі неяк мяняць знешнепалітычны курс я падстаў не бачу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён асабіста цёпла вітаў кожнага ўдзельніка сустрэчы і выказаў меркаванне, што такія сустрэчы з кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў мінулых гадоў могуць стаць добрай традыцыяй. «Наша сустрэча праходзіць напярэдадні 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы. Гэта і прызнанне вашых заслуг. Мы пагаворым сёння, якое ваша меркаванне, ваш пункт гле-джання на развіццё Беларусі. Вы — людзі дасведчаныя», — адзначыў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў у фармаце жывой дыскусіі абмяняцца думкамі, як дзейнічаць далей і выбудоўваць збалансаваную знешнюю палітыку. На сустрэчы Кіраўнік дзяржавы ўзняў розныя тэмы, якія датычацца знешнепалітычнага курсу Беларусі, у тым ліку выказаўся з нагоды адносін з Расіяй і працяглага канфлікту ва Украіне. На сустрэчу былі запрошаны Пётр Краўчанка (узначальваў МЗС у 1991–1994 гадах), Уладзімір Сянько (1994–1997), Іван Антановіч (1997–1998), Урал Латыпаў (1998–2000), Міхаіл Хвастоў (2000–2003), Сяргей Мартынаў (2003–2012), а таксама цяперашні міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Напрыканцы сустрэчы Кіраўніку дзяржавы быў уручаны юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусi».   Размова па сутнасці Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава сустрэлася з кіраўніцтвам Салігорскага раёна і працоўным калектывам «Беларуськалія». кочанова Сустрэча са старшынёй райвыканкама Алегам Паскробкам і яго камандай дапамагла прааналізаваць выкананне задач, якія ставілі перад рэгіёнам. «Парадавала, што праблемных прадпрыемстваў, на якія варта было б звярнуць асаблівую ўвагу на рэспубліканскім узроўні, як мне дакладваў старшыня райвыканкама, няма. Пытанні, якія ўзнікаюць, вырашаюцца на мясцовым узроўні. І гэта правільна. Менавіта ад працы старшынь гар- і райвыканкамаў залежыць грамадска-палітычнае становішча, сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну. Калі гэта прадпрыемствы камунальнай або рэспубліканскай формы ўласнасці, усё роўна з іх кіраўнікамі даводзіцца мець справу ўладам на месцах. Таму што на ўсіх гэтых прадпрыемствах працуюць людзі, якія жывуць у вашых рэгіёнах. І яны павінны разумець, што тут ім забяспечаны заробак, сацыяльная абарона. Адхіляцца ад праблем нельга. Вы гаспадары на сваёй тэрыторыі, знаходзіцеся на перадавой. І адказнасць вялікая», — сказала Наталля Качанава, звяртаючыся да раённых і гарадскіх чыноўнікаў. Таксама кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта заўважыла, што, акрамя «Беларуськалія», павінны развівацца і іншыя прадпрыемствы, каб даваць працоўныя месцы. Да таго ж неабходна ствараць умовы для развіцця жаночай працы і прадпрымальніцтва, асаблівую ўвагу ўдзяляць моладзі. Што датычыцца камісій па садзейнічанні занятасці, Наталля Качанава папрасіла не дапускаць памылак: «Гэтымі пытаннямі павінны займацца самыя кампетэнтныя людзі. Для гэтага і створаны камісіі. У вас 900 вакансій і 300 беспрацоўных. Унікайце ў сітуацыі людзей і дапамагайце». Пазней яна сустрэлася з працоўным калектывам «Беларуськалія». Адзіны дзень інфармавання быў прысвечаны Году малой радзімы. Наталля Качанава закранула тэмы забеспячэння жыллём шматдзетных сямей, павышэння заробкаў у бюджэтнай сферы, роўнасці ўсіх грамадзян перад законам і іншыя. Пасля гэтага адказала на пытанні прысутных.   Зарплаты бюджэтнікаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 студзеня падпісаў указ № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». Дакументам з 1 студзеня 2020 года ўстанаўліваецца раўнамерная дыферэнцыяцыя тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтнай сферы за кошт увядзення 18-разраднай тарыфнай сеткі (замест 27-разраднай) з розніцай паміж каэфіцыентамі не менш як 6%. Павялічваецца ўдзельная вага тарыфнай (пастаяннай) часткі ў складзе заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы. Для гэтага замест тарыфнай стаўкі 1-га разраду будзе прымяняцца базавая стаўка. Указам прадугледжана ўніфікацыя структуры зарплаты работнікаў бюджэтнай сферы. Так, яе склад будзе ўключаць аклад, стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты. Упарадкоўваюцца выплаты, звязаныя з галіновай спецыфікай. У адпаведнасці з дакументам, пры ўвядзенні новых умоў аплаты працы не дапускаецца зніжэнне існуючага ўзроўню заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый. Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў дэкрэт № 1, які карэкціруе дэкрэт № 29 ад 26 ліпеня 1999 года «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны» з улікам прадугледжаных ва ўказе змяненняў у структуры заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый. БелТА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей