Распрацаваны і зацверджаны Капыльскім райвыканкамам Комплексны план мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх спажывання, у тым ліку сярод дзяцей і падлеткаў, сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых на наркаманію, у Капыльскім раёне на 2019–2020 гады.

На пасяджэннях райвыканкама штогод будуць разглядаць пытанні рэалізацыі мерапрыемстваў, указаных у плане, а таксама эфектыўнасць мер, якія прымаюцца для супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыку іх спажывання з падрабязным аналізам наркасітуацыі ў рэгіёне і праводзімай прафілактычнай работы, выяўленнем прычын і ўмоў, што садзейнічаюць наркаманіі, і распрацоўкай механізмаў па іх ухіленні. Названыя тэмы будуць таксама абмяркоўваць падчас сустрэч інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з працоўнымі калектывамі.
Капыльскаму РАУС даручана праводзіць практычныя мерапрыемствы, накіраваныя на спыненне незаконнага абароту наркотыкаў.
У ліку распрацаваных мерапрыемстваў — прыцягненне непаўналетніх, у тым ліку з праблемных сем’яў, а таксама моладзі да заняткаў у клубных фарміраваннях у пазаўрочны або нерабочы час, наведванне фізкультурна-аздараўленчага цэнтра навучэнцамі, якія знаходзяцца на розных відах уліку.
Таксама запланаваны кінапаказы тэматычных відэафільмаў, сацыяльных ролікаў, гутаркі, дыскусіі, кніжныя выставы, накіраваныя на прафілактыку наркаманіі, сустрэчы са святарамі, урачамі-псіхіятрамі-нарколагамі. Вялікая ўвага будзе надавацца арганізацыі вольнага часу дзяцей і моладзі, што, безумоўна, паспрыяе іх здароваму ладу жыцця і гарманічнаму развіццю.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии