Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

59

Няхай вас абмiнае падобнае лiха

26.04.2011
Чарнобыль — невялікі старажытны гарадок на поўначы Украіны, які вядзе сваё летазлічэнне ажно з 12 стагоддзя. Аднак у 1986 годзе ён стаў ужо не столькі горадам, колькі паняццем, сімвалам, які азначае для каго - найвялікшую ў гісторыі чалавецтва тэхнагенную аварыю, гераізм людзей, што практычна голымі рукамі абаранілі планету ад ядзернай катастрофы, а для каго - асабістую трагедыю ці паламаны лёс. Сярод маіх землякоў вельмі шмат чарнобыльцаў, да якіх таксама адносіцца і мая сям’я. Пасёлак у вёсцы Мажа, дзе жывуць перасяленцы з Хойніцкага раёна, людзі так і называюць «Чарнобыльскім». Капыльская зямля прытуліла шмат чарнобыльцаў, чатырнаццаць сямей з якіх пражывае менавіта тут. У кожнага мог бы быць іншы шлях, іншыя мары і зусім не такое кола людзей, але мы ўсе сталі адной сям’ёй. Кожны год на Радаўніцу людзі ездзяць у сваю родную вёску, прыбрацца на магілках бацькоў ці пабачыць сваіх родных. Чарнобыль яшчэ доўга будзе жыць у нас. Вярэдзячы душу,  займаючы думкі,  прымушаючы  пераасэн-соўваць тое, што здавалася вядомым і непарушаным, перажываць убачанае і пачутае, мяняць ацэнкі ва ўласнай шкале каштоўнасцей. Я думаю, што тысячы людзей, чый лёс крута змяніў Чарнобыль і вымусіў пакінуць Бацькаўшчыну, будуць заўсёды памятаць родную вёску і сваё жыццё да гэтай вялікай скрухі. Не забудуць чарнобыльцы сардэчнага болю, не забывайце і вы, людзі, пра іх. Няхай, вас аб-міне падобнае ліха. Яўгенія ЛЯХ, вучаніца гімназіі № 1 г. Капыля

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей