Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

Заботы дорожников и работников ЖКХ: зима в городе и на дорогах Копыльщины

08.01.2019
Для сучаснага чалавека зіма — гэта не толькі прыгожая пара года, але і не вельмі зручны з пункту погляду руху па дарогах і тратуарах сезон. IMG_7441 Дабаўляе яна клопатаў дарожнікам і работнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, перад якімі стаіць задача своечасова спраўляцца з ападкамі і такой прыроднай з’явай, як галалёд, не дапускаць, каб яны станавіліся праблемай для жыхароў горада і раёна. Напэўна, самы большы аб’ём работы ў філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» — «ДРБУ № 124»: іх арганізацыя абслугоўвае звыш 770 км аўтамабільных дарог агульнага карыстання, у тым ліку з асфальтабетонным пакрыццём — больш за 400 км. Як паведаміў інжынер па бяспецы дарожнага руху Андрэй ЛЕУС, у ДРБУ № 124 для зімовага ўтрымання дарог нарыхтавана дастатковая колькасць саляна-пясчанай сумесі. — Расчыстку і пасыпку дарог у нас вядуць шэсць МАЗаў і сем трактароў з РУМамі і адваламі, два аўтагрэйдары і пяць пагрузчыкаў, — адзначыў спецыяліст. — Пры неабходнасці ў работу таксама ўключацца бульдозер і два экскаватары. На тэрыторыі раёна працуе шэсць брыгад, усе яны забяспечаны аўтамабілямі, лапатамі і іншым неабходным інвентаром. Таксама ёсць дзяжурная змена, якая замацавана за вуліцамі Партызанскай і Цімкавіцкай у Капылі. Калі ёсць такая неабходнасць, яна выязджае ў чатыры гадзіны раніцы і чысціць тратуары. За ходам работ сочыць аператыўная дзяжурная служба. Яна працуе кругласутачна, кантралюецца мной, дырэктарам і галоўным інжынерам. Ёсць непасрэдная сувязь з кожнай адзінкай тэхнікі пры дапамозе GPS: на экране манітора бачна не толькі куды паехаў той ці іншы аўтамабіль, але і колькі сумесі ён высыпаў, чысціў ён дарогу ці не. Распрацаваны спецыяльныя табліцы па кожнай дарозе, і мы ставім канкрэтную задачу для вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія задзейнічаны ў ачыстцы праезнай часткі. Яшчэ адна дарожная арганізацыя — ЛДД-653 ДЭУ-65 г. Нясвіжа — падтрымлівае парадак на зімовых дарогах Капыльшчыны. Праўда, паводле слоў яе начальніка Сяргея СЦЯПАНАВА, гэта ўсяго 49 км дарогі Р-61 Узда – Капыль – Гулевічы. — Мы павінны быць напагатове з лістапада па красавік, каб у любы час выехаць на трасу з пескараскідвальнікамі і адваламі, — расказвае Сяргей Фёдаравіч. — Імі ў нас абсталяваны тры МАЗы і два трактары МТЗ. Па кожным відзе работ распрацаваны тэхналагічныя карты. Для падсыпкі дарог нарыхтавана 1200 тон сумесі — звычайна такой колькасці хапае на ўвесь зімовы перыяд. Яна захоўваецца на пескабазе ў Нясвіжы і пры неабходнасці дастаўляецца ў Капыль. Вядома ж, стараемся ачышчаць трасу своечасова і якасна. За станам гарадскіх і большасці сельскіх вуліц сочаць работнікі КУП «Капыльская ЖКГ». Яны ж адказваюць за расчыстку тратуараў і дваровых тэрыторый. Паводле слоў галоўнага інжынера Аляксандра ВІННІКА, для ачысткі гарадскіх тратуараў і двароў ад снегу і наледзі арганізацыя адначасова можа задзейнічаць каля 40 чалавек. — Работу мы арганізавалі як у дзённы час, так і пры неабходнасці з 4–5 гадзін раніцы, — адзначае Аляксандр Уладзіміравіч. — Таксама выкарыстоўваем дзевяць адзінак тэхнікі, з якіх толькі дзве спецыялізаваныя. Астатнія трактары ў дзённы час могуць накіроўвацца на выкананне іншых неабходных работ. Ёсць дастатковая колькасць саляна-пясчанай сумесі. У сельскіх населеных пунктах нам вялікую дапамогу аказваюць сельгаспрадпрыемствы — з імі заключаем дагаворы на расчыстку вясковых вуліц. Мы ўдзячны і жыхарам горада і раёна, якія ў сваіх тэлефонных зваротах часам падказваюць нам, на які ўчастак неабходна звярнуць большую ўвагу. Дарэчы, у Капыльскай ЖКГ арганізавана работа тэлефона 115, па якім можна выказаць свае пажаданні альбо пакінуць заяўку на выкананне неабходнага віду работ. Як бачна, у арганізацыях дакладна ведаюць задачы, якія перад імі стаяць, загадзя падрыхтаваліся да іх выканання. Ім бы яшчэ толькі крыху дабавіць аператыўнасці, каб не чуць у свой адрас выказванні незадаволеных вадзіцеляў і пешаходаў, тады іх кіраўнікам не давядзецца чырванець і апраўдвацца прылюдна на апаратных нарадах за неналежнае выкананне даручэнняў. Маргарыта САКОВІЧ Фота Крысціны ЖОГАЛЬ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей