Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

Душпастырьское посещение: настоятель парафии Святых Петра и Павла г. Копыля -- о порядке Коляды

05.01.2019
Пасля свят Божага Нараджэння распачынаецца час пастырскіх візітаў, або так званая Каляда. Святар наведвае парафіян, каб блаславіць вернікаў і іх сем'і, асвяціць дамы. Kolęda7 Наколькі важныя душпастырскія адведзіны? Каляда – гэта перш за ўсё сустрэча святара са сваёй паствай, добрая нагода для таго, каб бліжэй пазнаёміцца з парафіянамі, даведацца, як і чым яны жывуць. Шмат хто патрабуе індывідуальнага кантакту са сваім душпастырам, але не заўсёды мае магчымасць сустрэцца са святаром, паразмаўляць, падзяліцца перажываннямі. Некаторыя проста саромеюцца забіваць ксяндзу галаву сваімі праблемамі. Таму душпастырскі візіт – выдатная магчымасць задаць тыя пытанні, якія хвалююць асобна ўзятага чалавека ці цэлую сям’ю. Канешне, падчас Каляды святар павінен адведаць шмат людзей. Але не трэба бянтэжыцца, што забіраеце чужы час. Візіт ксяндза – нагода заахвоціць вернікаў да больш актыўнага і стараннага ўдзелу ў жыцці парафіі. Вернікі павінны асабіста запрашаць святара ці ён прыйдзе сам? У кожнай парафіі існуе свой парадак адведзін. У некаторых касцёлах вядуцца картатэкі, таму чалавеку, які заўсёды прымае святара ў сваім доме, няма неабходнасці кожны год звяртацца да ксяндза з новым запрашэннем. Трэба толькі ўважліва слухаць душпастырскія аб’явы, каб ведаць, у які дзень сустракаць святара. У некаторых парафіях святар наведвае толькі тых вернікаў, якія папярэдне за-прасілі яго ў свой дом з душпастырскім візітам. Найчасцей гэта вялікія парафіі, дзе цяжка ўсіх абысці. І, канешне, калі чалавек хоча бліжэй пазнаё-міцца з пробашчам, супольна з ім памаліцца і асвяціць свой дом, трэба падаць заяўку. Вельмі важна падчас Каляды быць шчырым у размове са святаром. Галоўнай мэтай душпастырскіх адведзін з’яўляецца жаданне пазнаёміцца з вернікамі, даведацца аб іх праблемах і меркаваннях адносна функцыянавання парафіі. Вядома, прымаць ці не прымаць у сваім доме святара – асабістая справа кожнага. Вельмі часта ўзнікае пытанне: колькі ахвяраваць святару за пастырскае наведванне? У касцёле ніхто не выстаўляе цэнніка за паслугі святара і не называе канкрэтнага кошту, на які чалавек павінен арыентавацца. Таму адказ просты: хто колькі можа. Трэба пад-крэсліць, што гэта менавіта ахвяра, дабравольны жэст, а не аплата за «працу» святара. Да душпастырскага візіту неабходна падрыхтаваць: накрыты белым абрусам стол, крыж, запаленую свечку, Святое Пісанне, асвячоную ваду і крапіла (калі няма святой вады, можна наліць звычайную і папрасіць святара блаславіць яе). Парадак Каляды:  – выходзім ксяндзу насустрач ці просім суседа прывесці святара ў наш дом;  – выключаем тэлевізар і радыё;  – рэлігійныя прадметы, якія хочам асвяціць, кладзём на стол (лаву);  – на хрысціянскае прывітанне «Хвала Хрысту!» адказваем «На векі вечныя. Амэн»;  – разам прымаем удзел у супольнай малітве;  – калі святар акрапляе жыхароў дома святой вадой, робім знак крыжа;  – пасля заканчэння Каляды праводзім ксяндза да суседа. Андрэй КАЛЯДКА, пробашч (настаяцель) парафіі Святых Пятра і Паўла

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей