Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

"Рождественская лыжня": спортивный праздник в Копыле объединил любителей активного зимнего отдыха

11.01.2019
У мінулыя святочныя выхадныя снежнае надвор’е дазволіла апрануць спартыўную форму і стаць на лыжы. Спартыўнае свята «Калядная лыжня» аб’яднала прыхільнікаў зімовых забаў. [caption id="attachment_73397" align="aligncenter" width="560"]■ Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк адкрывае спартыўнае свята ■ Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк адкрывае спартыўнае свята[/caption] На дыстанцыю стадыёна фізкультурна-аздараўленчага цэнтра выйшлі не толькі выхаванцы спартыўных школ раёна, але і шматлікія аматары лыжных гонак з розных арганізацый і структур горада і раёна. Тут можна было ўбачыць прадстаўнікоў райвыканкама, райсавета дэпутатаў, каманды школ, моладзі, медыкаў, прафсаюзаў і ўвогуле усіх, хто неабыякавы да здаровага ладу жыцця. На старт выйшла нават і Снягурка, а бадзёры настрой на працягу забегу ствараў Дзед Мароз. IMG_1311 IMG_1318 Для кагосьці першыя метры лыжні — дзіцячая забава, а хтосьці рабіў відавочнае намаганне. Не абыходзілася нават без падзенняў, аднак з дыстанцыі ніхто не сышоў. IMG_1349 На фінішы не было ні пераможцаў, ні тых, хто прайграў. Галоўны крытэрый — удзел і зарад станоўчых эмоцый. Дарэчы, іх яшчэ ў гэты дзень можна было атрымаць падчас катання са снежнай горкі і на катку. IMG_1238 IMG_1322 IMG_1271 IMG_1283 IMG_1284 IMG_1313 IMG_1292 Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей