Віншаванне з надыходзячым Новым годам і Калядамі прымалі напярэдадні свят выхаванцы дзіцячага сада № 3 г. Капыля.
А завіталі да іх з падарункамі дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў па Цімкавіцкай гарадской выбарчай акрузе № 16 дырэктар КУП «Капыльскі рамонтна-будаўнічы ўчастак» Яўген Лепяціла і галоўны бухгалтар гэтай будаўнічай арганізацыі Ала Малаш.
Ад імя калектыву яны павіншавалі дзетак з Новым годам і ўручылі загадчыку дашкольнай установы Алене Бурак два сертыфікаты па 500 рублёў кожны. Па адным з іх адміністрацыі дашкольнай установы можна будзе набыць неабходныя будаўнічыя матэрыялы для рамонту дзіцячага сада альбо атрымаць паслугі, якія прапануе Капыльскі РБУ. Акрамя таго, выхаванцы адной з груп атрымалі кніжкі-размалёўкі, якія адразу зацікавілі хлопчыкаў і дзяўчынак.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии