Капыльская раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ў рамках рэспубліканскай кампаніі "Ёлка жаданняў" праводзіць традыцыйную дабрачынную акцыю "Запалі калядную зорку дабрыні".

-- Праходзіць яна з 10 снежня гэтага па 16 студзеня наступнага года, -- гаворыць старшыня раённай арганізацыі БТЧК Ніна Жук. -- Вядома, што свята -- лепшая нагода падарыць часцінку цеплыні таму, каму яна вельмі неабходна. Асабліва ўсе чакаюць падарункаў напярэдадні Новага года і Каляд. Давайце разам створым цудоўны настрой напярэдадні свят для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, няпоўных, апякунскіх, мнагадзетных сем'яў, адзінока пражываючых грамадзян, людзей старэйшага ўзросту, якія маюць інваліднасць, а таксама пражываюць у сацыяльных установах.
Усе неабыякавыя рыхтуюць навагоднія падарункі, прадуктовыя наборы, збіраюць цацкі, адзенне, абутак, пісьмовыя і спартыўныя прылады. Па традыцыі актыўны ўдзел у акцыі прымуць пярвічныя арганізацыі, валанцёры таварыства. Далучыцца да марафону дабрыні могуць працоўныя калектывы, індывідуальныя прадпрымальнікі, жыхары рэгіёну. Падарункі можна прыносіць у раённую арганізацыю БТЧК па адрасе: г. Капыль, вул. М. Горкага, 31. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне (8-033) 632-39-25.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии