
Сэрца, як кажуць, крывёю аблівалася, калі ўбачыў жудасную карціну на танцавальнай пляцоўцы ў зоне адпачынку. Усю яе літаральна засцілала шкло ад дзясятка ці нават больш разбітых бутэлек, хаця навокал тэрыторыя ля лавак, пад навесамі была чыстай. Якія “недалёкія” людзі зрабілі такое? Наўрад ці гэта капыляне, якія любяць адпачываць з сям’ёй, з дзецьмі. Упэўнены, гэта і не людзі паважанага ўзросту, што прагульваюцца па маляў- нічым капыльскім лесе. Вывад напрошваецца сам па сабе… Вось толькі ці для гэтага бацькі гадавалі і выхоўвалі такіх абібокаў, якім, акрамя біцця бутэлек, што могуць траўміраваць людзей, і заняцца больш няма чым.
Бясспрэчна, гэта смецце прыбярэцца, але асадак ад учынку тых шкоднікаў застанецца яшчэ надоўга.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии