Згадзіцеся, добрыя госці з пустымі рукамі не прыходзяць. Вось і першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар разам са старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем Ліневічам і яго намеснікам Аляксандрам Ліпніцкім завітаў у Старыцкую сярэднюю школу з цудоўнымі падарункамі.
[caption id="attachment_73099" align="aligncenter" width="560"]

■ Фота на памяць[/caption]
Напярэдадні навагодніх свят вучні і педагогі школы атрымалі ад Мінаблвыканкама сучасную інтэрактыўную панэль (мультыборд), якая дазваляе хутчэй атрымаць неабходную інфармацыю.
— Дарагія дзеці, настаўнікі і бацькі! — звярнуўся з прывітальным словам Ігар Макар. — Віншую вас з надыходзячымі святамі! І, упэўнены, добрым падарункам для вас стане вось такая сучасная тэхніка. Тым больш што прасілі набыць менавіта мультыборд для школы падчас сустрэчы з працоўным калектывам, якая праходзіла ў Старыцы ў лістападзе.
[caption id="attachment_73098" align="aligncenter" width="350"]

■ Ігар Макар уручае дырэктару Старыцкай СШ Міхаілу Спадарцу дакументы для мультыборда[/caption]
Ад імя райвыканкама Анатоль Ліневіч павіншаваў вучнёўскі і настаўніцкі калектывы і падарыў не менш неабходную тэхніку, якая дапаможа захаваць здароўе дзетак, — машынку для перапрацоўкі агародніны. Дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі падкрэсліў, што прадпрыемства і школа заўсёды знаходзяць узаемаразуменне і пастаянна супрацоўнічаюць.
Прыемным момантам, калі дарослыя госці змаглі ўспомніць дзяцінства, стаў сумесны карагод каля навагодняй ёлачкі.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Комментарии