Home
Суббота 31.05.2025 23:27

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

На радость детям: люди в погонах поздравили воспитанников Копыльского социального приюта

28.12.2018
Выхаванцы сацыяльнага дзіцячага прытулка, якія напярэдадні навагодніх свят знаходзяцца ў гэтай установе адукацыі, атрымалі падарункі ад людзей у пагонах. [caption id="attachment_73101" align="aligncenter" width="560"]■ Сяргей Маргалік уручае падарункі выхаванцам прытулка ■ Сяргей Маргалік уручае падарункі выхаванцам прытулка[/caption] Хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшлі павіншаваць з надыходзячым Новым годам і Калядамі супрацоўнікі адасобленай групы (Капыльскага раёна) ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў на чале з падпалкоўнікам Сяргеем Маргалікам. Выхаванцы, якія сабраліся ва ўтульнай зале ля навагодняй ёлкі, чыталі вершы, прысвечаныя гэтым цудоўным святам, і з радасцю прымалі ад гасцей пачастункі. — Мы кожны год стараемся прыняць удзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», — расказаў Сяргей Леанідавіч. — Кожны член нашага невялікага калектыву з ахвотай ахвяруе на гэтую добрую справу свае грошы, за якія мы купляем падарункі для дзетак. Сёлета вырашылі прыйсці ў сацыяльны прытулак. Не сакрэт, што там знаходзяцца малыя, якім часам не хапае бацькоўскага клопату і ўвагі. Мы купілі для іх смачнае пячэнне, мандарыны, канцылярскія прылады і настольныя гульні. Спа-дзяёмся, што гэтым крыху ўзнялі ім настрой і ўнеслі адчуванне свята і чароўнасці. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей