Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Календарь католических праздников на 2019 год

27.12.2018
IMG_7331 Папялец – 6 сакавіка Вялікдзень – 21 красавіка Вялікдзень католікі адсвяткуюць 21 красавіка. Пачатак Адвэнту адбудзецца 1 снежня. Папялец, пачатак Вялікага посту, пройдзе 6 сакавіка. Гэта значыць, што Жаночы дзень, 8 сакавіка, католікі не змогуць адзначаць застоллем і весялосцю: на гэтую дату прыпадае першая пятніца Вялікага посту – дзень пакаяння, сузірання Крыжовага шляху, асаблівых малітваў і посту.
  • 1 студзеня – Святой Багародзіцы Марыі
  • 6 студзеня – Аб'яўленне Пана (Тры Каралі)
  • 13 студзеня – Хрост Пана
  • 2 лютага – Ахвяраванне Пана
  • 6 сакавіка – Папялец (пачатак Вялікага посту)
  • 19 сакавіка – Святога Юзафа
  • 25 сакавіка – Звеставанне Пана
  • 14 красавіка – Пальмавая (Вербная) нядзеля 
  • 21 красавіка – Вялікдзень
  • 28 красавіка – Свята Божай Міласэрнасці
  • 30 мая – Унебаўшэсце Пана
  • 9 чэрвеня – Спасланне Святога Духа (Пяцідзясятніца)
  • 16 чэрвеня – Найсвяцейшай Тройцы
  • 20 чэрвеня – Цела і Крыві Хрыста
  • 28 чэрвеня – Найсвяцейшага Сэрца Езуса
  • 29 чэрвеня – Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 29 чэрвеня – Святых апосталаў Пятра і Паўла
  • 6 жніўня – Перамянення Пана
  • 15 жніўня – Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 8 верасня – Нараджэнне Божай Маці
  • 14 верасня – Узвышэння Святога Крыжа
  • 1 лістапада – Дзень усіх святых
  • 24 лістапада – Хрыста Валадара
  • 1 снежня – Пачатак Адвэнту
  • 8 снежня – Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 25 снежня – Божае Нараджэнне
  • 31 снежня – Святой Сям'і

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей