Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Рождество Христово: праздник любви и света

25.12.2018
З Пастырскага паслання Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне deb640a190aba0079e375f0548890f5e Глыбокапаважаныя святары, браты і сёстры, людзі добрай волі! Сардэчна вітаю вас у радаснае і збаўчае свята Божага Нараджэння, калі мы адзначаем прыйсце Бога ў чалавечым целе ў наш грэшны свет з мэтай яго збавіць. Гэтая падзея, якая мела месца дваццаць стагоддзяў таму, стала паваротным пунктам у гісторыі чалавецтва. Яна адкрыла яму новы далягляд і дала новую надзею, нават насуперак надзеі. Евангелле прадстаўляе праўду ўцелаўлення Бога, якая нас зачароўвае. Перад абліччам Божага Немаўляці яна нас абяззбройвае і схіляе да разважання над бязмежнасцю Божай любові да грэшнага чалавека. Бог не пакінуў чалавека аднаго з яго бядой, але паспяшаўся яму на дапамогу. На гэтую ласку бязмежнай любові Бога да чалавека мы таксама пакліканы адказаць узаемнай любоўю да Бога. Змяняюцца часы і звычаі, але праўда Божага Нараджэння застаецца нязменнай. Яна заклікае нас да таго, каб Бог праз сваю ласку нараджаўся ў нашых сэрцах і праз нас — у свеце, які ўсё больш адыходзіць ад Бога і мае патрэбу ў новым подыху Духа. Дарагія браты і сёстры! Прыйсце Божага Сына ў асобе чалавека ў наш свет стала пачаткам ажыццяўлення Божага плана збаўлення. У безабаронным Немаўляці праявілася бязмежная Божая любоў, якая не цуралася і па-ранейшаму не цураецца схіліцца над грэшным чалавекам, каб яго выратаваць ад вечнай смерці і даць яму новую надзею. Святкаванне таямніцы Уцелаўлення Божага Сына дазваляе нам у чарговы раз наблізіцца да праўды пра Бога, які хоча быць блізкім да кожнага з нас, які хоча напоўніць святлом сваёй святой прысутнасці нашае жыццё і нашыя справы, якія праз грэх ахінае цемра духоўнай смерці. Віншую ўсіх вас з Нараджэннем Хрыстовым! Віншую католікаў і тых хрысціян, якія сёння адзначаюць гэтае свята! Віншую братоў і сясцёр праваслаўных, якія будуць святкаваць Хрыстова Нараджэнне праз два тыдні! Віншую ўсіх людзей добрай волі! Поўных ласкі Пана і Яго супакою свят Божага Нараджэння і шчаслівага Новага года! Усведамленне прысутнасці Слова, Якое «сталася целам і пасялілася між намі», няхай суправаджае нас ва ўсіх нашых ініцыятывах у гэты новы перыяд нашага жыцця! Раздзяляючы з усімі вамі радасць прыйсця Сына Божага ў свет, на знак еднасці дзялюся традыцыйнай аплаткай. Як яна складаецца з многіх зярнятак, таксама і мы будзьма адзіныя ў Езусе Хрысце, каб нашая радасць была поўнай! Свае пажаданні ўмацоўваю благаслаўленнем у імя Айца, + і Сына, і Духа Святога. Амэн.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей