Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Беседа по существу: Николай Рогащук провел встречу с коллективом ОАО "Слуцкий сыродельный комбинат"

21.12.2018
Сустрэчу з калектывам Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» у рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва правёў намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Мікалай Рагашчук. [caption id="attachment_72932" align="aligncenter" width="560"]■ Рагашчук (у цэнтры) з Аленай Васілеўскай і в.а. дырэктара філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Аляксандрам Краменчуком ■ Мікалай Рагашчук (у цэнтры) з Аленай Васілеўскай і в.а. дырэктара філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Аляксандрам Краменчуком[/caption] На прадпрыемства ён наведаўся разам з намеснікам старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Аленай Васілеўскай пасля прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, якую ажыццяўляў у гэты дзень у райвыканкаме. Мікалай Міхайлавіч коратка пазнаёміў прысутных з тэмай Адзінага дня інфармавання, выслухаў пытанні, якія іх цікавілі. Працаўнікі філіяла выказвалі сваю незадаволенасць нізкім узроўнем заработнай платы на прадпрыемстве, скардзіліся на тое, што дарожнікі не закончылі да зімы абсталяванне тратуарнай дарожкі па вуліцы Цімкавіцкай, па якой даводзіцца ісці на працу. Былі скаргі на забеспячэнне гарачай вадой шматкватэрных дамоў у цэнтры горада пасля заканчэння ацяпляльнага сезона, гаварылі пра складанасці запісу на прыём да ўрачоў у Капыльскай ЦРБ. Хвалявала прысутных і экалагічная тэма — адсутнасць у горадзе кантэйнераў для збору выкарыстаных ртутных і энергазберагальных лямпачак. Намеснік старшыні аблвыканкама ўзяў узнятыя пытанні на кантроль. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей