Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Профилактика -- с участием всех субъектов: на X сессии Копыльского районного Совета депутатов 28-го созыва рассмотрели важные вопросы

21.12.2018
Важныя пытанні жыццядзейнасці насельніцтва — арганізацыя і эфектыўнасць работы наглядальных камісій і арганізацыя работы па прадухіленні дарожна-транспартных здарэнняў — разглядаліся на Х сесіі Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання. IMG_9255 — Лічу, што сесія праведзена своечасова, а разгледжаныя пытанні вельмі актуальныя. Старшыні сельскіх і раённых Саветаў, народныя абраннікі ў стане многае зрабіць для прафілактыкі і недапушчэння пажараў і іншых няшчасных выпадкаў, калі, вядома, будуць прыкладаць намаганні, праяўляць ініцыятыву, а не чакаць указанняў зверху, — заявіла старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, якая прыняла ўдзел у сесіі. — Перш за ўсё размова ідзе пра арганізацыю і эфектыўнасць работы наглядальных камісій на месцах, дзе галоўную ролю адыгрываюць якраз прадстаўнікі дэпутацкага корпуса. На жаль, нярэдка іх дзейнасць зводзіцца да фармалізму, складання справаздач: маўляў, правялі пэўную колькасць пасяджэнняў, інструктыўных заняткаў. Чаго не скажаш пра ваш раён. У мяне склалася добрае ўражанне наконт наглядальных камісій, зацікаўленых структурных падраздзяленняў. Вынікі работы відавочныя. Як адзначыў начальнік Капыльскага РАНС Віталь Ільючык, на працягу года ў раёне адбылося 46 пажараў, на якіх загінуў адзін чалавек (летась — чатыры). На тэрыторыях Пацейкаўскага, Семежаўскага і Цімкавіцкага сельсаветаў за апошнія гады назіраецца станоўчая дынаміка па зніжэнні колькасці пажараў. Тут жа на належным узроўні працуюць і наглядальныя камісіі. Абавязкова надаецца ўвага сем’ям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінока пражываючым грамадзянам, тым, хто злоўжывае спіртнымі напоямі. Для павышэння эфектыўнасці работы наглядальных камісій на сесіі выказана прапанова па павелічэнні колькасці такіх камісій у горадзе (адна на дзве-тры дэпутацкія акругі). Прынята рашэнне ўстанавіць дзейсны кантроль за арганізацыяй і якасцю  правядзення суб’ектамі прафілактыкі работы, накіраванай на прадухіленне пажараў і гібелі людзей ад іх. Што датычыцца дарожна-транспартных здарэнняў, то, як паведаміў начальнік АДАІ Капыльскага РАУС Міхаіл Мельнічэнка, у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года сёлета па раёне колькасць ДТЗ зменшылася на 7 выпадкаў, колькасць загінуўшых — на 9, пацярпелых — на 3, не адбылося ніводнага ДТЗ, учыненага п’янымі вадзіцелямі, а якія не маюць пасведчання вадзіцеля — на 1 менш. Па віне пешаходаў і веласіпедыстаў здзейснена 5 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 1 чалавек загінуў, 4 ― атрымалі раненні. За мінулы перыяд 2018 года на тэрыторыі Капыльскага раёна зарэгістравана адно дарожна-транспартнае  здарэнне з удзелам дзяцей, у якім дзіця-пешаход атрымала цялесныя пашкоджанні. Згодна з рашэннем дарожным арганізацыям і ЖКГ неабходна больш актыўна весці расчыстку і падсыпку гравійных дарог, устанаўленне пешаходных агароджаў, вулічнага асвятлення. Неабходна больш увагі надаваць забеспячэнню членаў працоўных калектываў святлоадбівальнымі элементамі. — Работа па бяспецы жыццядзейнасці насельніцтва павінна быць сумеснай з прыцягненнем усіх суб’ектаў прафілактыкі, — падкрэсліла старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. — Толькі тады яна можа прывесці да станоўчага выніку і дапаможа выправіць сітуацыю. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей