Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Абаронцы Айчыны, на старт!

22.04.2010
[caption id="attachment_677" align="alignleft" width="300" caption="Старт бегу на 3000 м."]Старт бегу на 3000 м. [/caption]

Кожны год, бываючы на розных раённых спаборніцтвах, амаль усіх спартсменаў, якія трапляюць у тройку лідэраў, ведаю ўжо не толькі ў твар, але імя і прозвішча запомніў. І справа не ў тым, што памяць у мяне выдатная: проста ўдзел у іх прымаюць адны і тыя ж юнакі і дзяўчаты. І назваць цяперашні аматарскі спорт масавым, калі і можна, то з вялікай нацяжкай.

Раённая спартакіяда дапрызыўнай і  прызыўной моладзі па летнім мнагаборстве комплексу “Абаронца Айчыны” – адно з мерапрыемстваў, якое з’яўляецца сапраўдным выпрабаваннем для юнакоў. Мяркуйце самі: шэсць разнапланавых відаў спорту (бег на 100 і 3000 м, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, кіданне гранаты, плаванне  і падцягванне), дзе ў кожным неабходна, як мінімум, не ўдарыць тварам у гразь. Калі з першымі двума ў мнагаборцаў склалася больш-менш удала, то, як выявілася, падрыхтоўка па чатырох апошніх, мякка кажучы, пакідае жадаць лепшага. Некаторыя каманды “завалілі” стральбу, набраўшы… нуль ачкоў, шмат юнакоў саскоквала з перакладзіны, не падцягнуўшыся і дзесяці разоў(!), былі і такія, каму басейн здаваўся неадольнай воднай перашкодай, таму што плаваць не ўмеюць. А гранату большасць мнагаборцаў калі не бачылі, то трымалі ў руках упершыню!     Падчас выканання практыкавання за 15 хвілін дзве з трох гранат разбілі аб асфальт, умудрыўшыся не дакінуць да адзнакі 25 метраў. Мяркую, гэтым юнакам і самім сорамна за сваё выступленне. Адзінкі паказвалі дастойныя  вынікі для будучых мужчын – абаронцаў Айчыны. Прычын гэтаму можна назваць дзесяткі, але галоўная, на маю думку, - у моладзі, якая на сучасным слэнгу называецца цінэйджэры (узрост з 13 да 19 гадоў – С. Л.), бясспрэчна, з’явіліся іншыя інтарэсы, якія надта далёкія ад спорту. Тым больш хацелася б яшчэ раз адзначыць тых, хто ўдзельнічае ў спартыўным жыцці Капыльшчыны на высокім узроўні.

[caption id="attachment_678" align="alignright" width="196" caption="Да чарговай перамогі імчыць Дзяніс Буракоў"][/caption]

Залік у мнагаборцаў спартакіяды праходзіў па дзвюх узроставых групах. У малодшай спаборнічалі юнакі 1994 - 1995 гадоў нараджэння. Дастойны вынік тут паказаў Максім Шульга з СШ №2. У яго – 83 ачкі. Другім стаў Яўген Лук’янаў з Семежаўскай СШ (71 ачко). Трэцяя сума – ва Уладзіслава Мароза з СШ №2 (53 ачкі).

У старэйшай групе, 1992 - 1993 г. н., на парадак вышэй за астатніх выступіў Дзяніс Буракоў з другой адзінаццацігодкі, які сабраў 172 ачкі. Хацелася б адзначыць і ўдалае выступленне лясноўскага мнагаборца Яўгена Якубовіча (128 ачкоў). Яго сума “пацягнула” на другое месца. Трэцім з вынікам 118 ачкоў стаў Анатоль Рымашэўскі з СШ №3.

Агульнакамандны залік выглядаў наступным чынам:  сярод  гарадскіх (у  каманду  ўваходзіла 5 удзельнікаў) першае месца – у СШ №2 (547), другое – у СШ №3 (418), трэцяе – у Капыль-скага СПЛ (266 ачкоў); сярод сельскіх (3 удзельнікі) першае месца заняла Лясноўская (291), другое – Семежаўская (285) і трэцяе – Навасёлкаўская сярэдняя школа (213 ачкоў).

Каманда-пераможца атрымала кубак, дыплом і прыз, а “сярэбраны” і “бронзавы” прызёры – граматы ад аддзелаў адукацыі фізічнай культуры, спорту і турызму, Капыль-скай РАС ДТСААФ. Лідэры аса-бістага заліку таксама не засталіся без заслужаных узнагарод - кожны з іх атрымаў дыпломы і падарункі на памяць.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей