Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

80

Календарь знаменательных дат на 2019 год

26.12.2018
kalendar СТУДЗЕНЬ 7 студзеня — 70 гадоў з дня нараджэння КОРСАКАВА Уладзіміра Уладзіміравіча, беларускага канструктара і вучонага ў галіне машынабудавання, з 1996 года быў канструктарам, а затым галоўным канструктарам Дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі аўтамабільны завод»  ВА   «БЕЛАЎТАМАЗ»,   ураджэнца  г. Капыля (07.01.1949). ЛЮТЫ 10 лютага — 100 гадоў з дня нараджэння ЛУШЧЫЦКАГА Міхаіла Аляксеевіча, генерал-маёра медыцынскай службы, савецкага і расійскага вучонага ў галіне ваенна-марской і шпітальнай хірургіі, ураджэнца в. Калоўка Вялікараёўскага сельсавета (зараз Цімкавіцкага) (10.02.1919 – 10.03.1999). 21 лютага — 110 гадоў з дня нараджэння АНДРУКОВІЧА Фёдара Аляксандравіча, беларускага і расійскага опернага спевака, ураджэнца вёскі Цімкавічы (21.02.1909 – 01.03.1964). 23 лютага — 140  гадоў   з    дня     нараджэння МАЛЕВІЧА Казіміра Севярынавіча, расійскага, украінскага і беларускага мастака-авангардыста, тэарэтыка мастацтва, філосафа, педагога, дзіцячыя гады якога прайшлі каля Капыля (23.02.1879 – 15.05.1935). САКАВІК 10 сакавіка — 90 гадоў з дня нара-джэння НАРКЕВІЧА Аркадзя Іосіфавіча, доктара філалагічных навук, прафесара, ураджэнца в. Варонаўшчына Цімкавіцкага сельсавета (10.03.1929 – кастрычнік, 2002). 24 сакавіка — 130 гадоў з дня нараджэння СТАШЭЎСКАГА Аляксандра Іосіфавіча, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, міністра ўнутраных спраў, пракурора рэспублікі, ураджэнца в. Думічы Бабаўнянскага сельсавета (24.03.1889 – 11.12.1938). КРАСАВІК 6 красавіка — 115 гадоў з дня нараджэння ХВЕДАРОВІЧА Міколы, беларускага паэта, ураджэнца г. Капыля (06.04.1904 – 20.08.1991). 15 красавіка — 55 гадоў з дня заснавання саўгаса «Бабоўня» (15.04.1964). Красавік — 100 гадоў, як у Капылі была створана першая ячэйка Камуністычнага саюза моладзі. Сакратаром быў абраны Канстанцін Зарамбоўскі (красавік, 1919). МАЙ 1 мая — 95 гадоў з дня нараджэння САБАЛЕЎСКАГА Антона Кузьміча, працаўніка сельскай гаспадаркі Казахстана, механізатара, камбайнера, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца вёскі Вясёлае (01.05.1924). 1 мая — 85 гадоў з дня нараджэння БОКУНА Івана Антонавіча, доктара тэхнічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Беларускай інжынернай акадэміі, ураджэнца вёскі Сцяпуры (01.05.1934). 17 мая — 75 гадоў з дня нараджэння ІОДКІ Адама Адамавіча, савецкага і расійскага военачальніка, генерал-маёра, ураджэнца вёскі Бор (17.05.1944 – 23.10.1996). 23 мая — 80 гадоў з дня нараджэння ЗЯНЕВІЧА Міхаіла Вікенцьевіча, расійскага вучонага ў галіне педыятрыі, пульманалогіі, педагога, доктара медыцынскіх навук, ураджэнца вёскі Дусаеўшчына (23.05.1939). 24 мая — 115 гадоў з дня нараджэння РУСАКА Адама Герасімавіча, беларускага паэта, ураджэнца в. Пясочнае (24.05.1904 – 21.03.1987). Май — 90 гадоў з дня заснавання ААТ «Ціміразеўскі» (калгас імя Ціміразева) (май, 1929). Май — 60 гадоў, як у Капылі было адкрыта аддзяленне хуткай дапамогі пры раённай бальніцы (май, 1959). ЧЭРВЕНЬ 21 чэрвеня — 105 гадоў з дня нара-джэння ТАЎПЕКІ Аляксандра Рыгоравіча, Героя    Савецкага   Саюза,  ураджэнца   в. Доктаравічы (21.06.1914 – 21.06.1944). 24 чэрвеня — 55 гадоў з дня адкрыцця Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах (24.06.1964). 28 чэрвеня — 95 гадоў з дня нара-джэння ВЫСКВАРКІ Арсена Мікалаевіча, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца в. Блеўчыцы (28.04.1924 – 1989). Чэрвень — 30 гадоў з дня ўтварэння Капыльскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь (чэрвень, 1989). ЛІПЕНЬ 1 ліпеня — 75 гадоў з дня вызвалення Капыля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (01.07.1944). 4 ліпеня — 40 гадоў з дня адкрыцця ў Капылі гісторыка-краязнаўчага музея (04.07.1979). 16 ліпеня — 65 гадоў, як быў утвораны Блеўчыцкі сельскі Савет (16.07.1954). 17 ліпеня — 95 гадоў з дня ўтварэння Капыльскага раёна і як Капыль стаў раённым цэнтрам (17.07.1924). ЖНІВЕНЬ 20 жніўня — 80 гадоў з дня нараджэння ГАМЗЫ Мікалая Аляксандравіча, вучонага ў галіне спартыўнай медыцыны, ураджэнца вёскі Траянава (20.08.1939). ВЕРАСЕНЬ 1 верасня — 55 гадоў, як пачала сваю работу Капыльская дзіцячая школа мастацтваў (01.09.1964). 8 верасня — 95 гадоў з дня нараджэння ЧЫГІРА Васіля Фёдаравіча, заслужанага юрыста Беларусі, доктара юрыдычных навук, ураджэнца в. Лешня Блеўчыцкага сельсавета (08.09.1924). 17 верасня — 75 гадоў з дня нара-джэння КАЛАЦКАГА Валерыя Іванавіча, расійскага вучонага ў галіне акіяналогіі, прыкладной гідрафізікі і аховы навакольнага асяроддзя, доктара фізіка-матэматычных навук, ураджэнца вёскі Садавічы (17.09.1944 – 19.11.1996). 19 верасня   — 85  гадоў  з  дня    нара-джэння ГАЛУБОВІЧА Генадзя Міхайлавіча, графіка, члена Саюза мастакоў Беларусі, заслужанага работніка культуры Беларусі, ураджэнца в. Вялешына-1 (19.09.1934 – 24.04.1992). 21 верасня — 120 гадоў з дня нара-джэння КІЕНІ Макара Аляксандравіча, інжынера-будаўніка мастоў у Еўропе і Амерыцы, ураджэнца в. Домантавічы Блеўчыцкага сельсавета (21.09.1899 – 19.04.1939). 27 верасня — 125 гадоў з дня нара-джэння ГУРЛО Аляксея Васільевіча, першага рэктара Дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, ураджэнца г. Капыля  (27.09.1894 – 30.01.1960). 27 верасня — 85 гадоў з дня нара-джэння ВАРАБ’Я Георгія Аляксандравіча, беларускага вучонага-юрыста, ураджэнца вёскі Быстрыца (23.09.1934 – 27.08.2012). 28 верасня —  55  гадоў   з   дня    нара-джэння ЛЕБЕДЗЕВА Мікалая Мікалаевіча, расійскага вучонага ў галіне хірургіі, доктара медыцынскіх навук, дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі ў Капылі (28.09.1964). КАСТРЫЧНІК 2 кастрычніка — 120 гадоў з дня нара-джэння БАБАРЭКІ Адама Антонавіча, беларускага пісьменніка і крытыка, ураджэнца в. Сл.-Кучынка (02.10.1899 – 10.10.1938). 10 кастрычніка — 105 гадоў з дня нараджэння ТРЫГУБОВІЧ Алімпіяды Адамаўны, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнкі в. Астрэйкі Сл.-Кучынскага сельсавета (10.10.1914 – 13.04.1993). 15 кастрычніка — 95 гадоў з дня нараджэння НАХМАНОВІЧА Аляксандра Львовіча, казахскага спецыяліста і кіраўніка сельскай гаспадаркі, заснавальніка шэрагу аграрных вытворчасцей, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца вёскі Вясёлае (15.10.1924 – 14.05.1996). 26 кастрычніка — 90 гадоў з дня заснавання завода гумава-тэхнічных вырабаў (26.10.1929). 29 кастрычніка — 90 гадоў з дня ўтварэння ААТ «Семежава» (калгас «Семежава») (29.10.1929). ЛІСТАПАД 4 лістапада — 30 гадоў, як быў адкрыты помнік воінам-інтэрнацыяналістам у Капылі (04.11.1989). 21 лістапада — 90 гадоў з дня нара-джэння РАЛЬКО Івана Дзмітрыевіча, крытыка і літаратуразнаўцы, ураджэнца в. Макраны (21.11.1929 – 27.12.1979). Лістапад — 90 гадоў з дня ўтварэння ААТ «Скабін» (калгас «Рассвет») (лістапад, 1929). Лістапад — 90 гадоў, як было заснавана ААТ «Душава» (калгас «Пралетарый») (лістапад, 1929). СНЕЖАНЬ 5 снежня — 100 гадоў з дня нараджэння ГУРЫНА Льва Сямёнавіча, савецкага і расійскага вучонага ў галіне статыстычнай апрацоўкі касмічнай вымяральнай інфармацыі, ураджэнца вёскі Семежава (05.12.1919 – 26.05.2010). 12 снежня — 80 гадоў з дня нара-джэння ОРДЗІНА Вілора Мікалаевіча, прамыслоўца, вучонага ў галіне эканомікі, грамадскага і палітычнага дзеяча, ура-джэнца вёскі Цімкавічы (12.12.1939). 15 снежня — 90 гадоў з дня нараджэння РОДЧАНКІ Рыгора Віктаравіча, паэта, публіцыста, фалькларыста і краязнаўца, ураджэнца в. Цімкавічы (15.12.1929 – 20.02.1995). 17 снежня — 115 гадоў з дня нараджэння АЙЗЕНБЕРГА Рыгора Захаравіча, расійскага вучонага ў галіне электрадынамікі і сувязі, доктара тэхнічных навук, ураджэнца вёскі Цімкавічы (17.12.1904 – 30.03.1994). 22 снежня — 90 гадоў з дня ўтварэння  калгаса імя Суворова (зараз ААТ «Праснакі») (22.12.1929). 31 снежня — 115 гадоў з дня нара-джэння ВАРВАШЭНІ Івана Дзянісавіча, партыйнага дзеяча Беларусі, кіраўніка антыфашысцкага падполля і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнца в. Быстрыца (31.12.1904 – 04.03.1957). У 2019 годзе спаўняецца: 250 гадоў, як у вёсцы Бабоўня была заснавана суконная мануфактура (1769). 120 гадоў з дня нараджэння ЧАРНУШЭВІЧА Аляксандра Анікеевіча, дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі, удзельніка партызанскага руху ў гады грамадзянскай вайны, наркама народнай асветы (1899 – 29.10.1937). 120 гадоў з дня нараджэння ЧАРНУШЭВІЧА Аляксандра Мікалаевіча, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, ураджэнца г. Капыля (1899 – 02.08.1938). 115 гадоў з дня нараджэння ЛОБАНА Фёдара Макаравіча, генерал-маёра авіяцыі, ураджэнца в. Кіявічы Блеўчыцкага сельсавета (1904). 110 гадоў з дня нараджэння РАЧОК Соф’і Пятроўны, брыгадзіра першай у рэспубліцы жаночай трактарнай брыгады, ураджэнкі в. Печураны Пацейкаўскага сельсавета (1909 – 1970). 105 гадоў з дня нараджэння ЧАРНЫХ Георгія Васільевіча, удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ураджэнца в. Савічы Браткаўскага сельсавета (зараз Цімкавіцкага) (1914 – 07.11.1949). 100 гадоў з дня нараджэння ТАРОЦЬКІ Уладзіміра Іосіфавіча, канструктара танкаў, ураджэнца вёскі Рымашы (1919). 90 гадоў, як было арганізавана ЗАТ «Жыліхава» (калгас «Бальшавік») (1929). 80 гадоў, як  была завершана пабудова новай шырокай чыгункі Баранавічы – Цімкавічы (1939). 45 гадоў з дня заснавання завода жалезабетонных вырабаў (1974). Каляндар падрыхтаваны паводле інфармацыі, атрыманай з дзяржаўнай установы культуры «Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі». Пры складанні былі выкарыстаны наступныя матэрыялы: 1.Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. – Мінск.: БелЭн, 1996. – 2002. 2.Беларусь: Энцыкл. даведнік. – Мінск: БелЭн, 1995. – 799 с. 3.Бельскі, А. Тут іх карані і вытокі: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў свеце.- Мінск: Рэдакцыя часопіса «Роднае слова», 2014. – 71 с. 4.Бельскі, А. Тут наша радзіма: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў Беларусі і свеце /Алесь Бельскі. – Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018. – 152 с. 5.Минская область: энциклопедия в 2 т. –  Мінск: БелЭн, 2007. 6.Памяць: Капыльскі раён: гісторыка-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. –  Мінск: Бел. навука, 2001. – 638 с. 7.Звесткі з установы «Дзяржаўны занальны архіў у г. Слуцку».

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей