Прадаўжаюцца сустрэчы кіраўніцтва раёна з працоўнымі калектывамі. Згодна з графікам старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк выехала ў ААТ «Душава».
Ірына Мікалаеўна праінфармавала прысутных наконт таго, як заканчваецца працоўны год, пра выкананне прагнозных паказчыкаў. Дэталёва была закранута вытворчасць у галіне сельскай гаспадаркі.
Заўсёды актуальным застаецца пытанне добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі (як у населеных пунктах, так і на могілках), таму яму была нададзена значная ўвага. Былі закрануты праблемы выкарыстання пустуючых участкаў, стварэння стыхійных сметнікаў, дарожнага абслугоўвання сельскіх населеных пунктаў, сітуацыі з вадой (у прыватнасці, у в. Душава), забеспячэння энергазберагальнымі ліхтарамі.
У абавязковым парадку адбылося абмеркаванне даволі важных пытанняў — дарожнай і пажарнай бяспекі. Пра іх актуальнасць гаварылі старшы інспектар ДПС АДАІ Капыльскага РАУС Арцём Лазоўскі і старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии