Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

"Час кода": школьники Копыльщины приняли участие в Международной неделе изучения информатики

15.12.2018
Штогод у снежні ва ўсім свеце ў рамках Міжнароднага тыдня вывучэння інфарматыкі праводзіцца тыдзень «Час кода». Традыцыйна ў ім прымаюць удзел больш за 100 мільёнаў школьнікаў са 180 краін свету. У правядзенне тыдня «Час кода» актыўна ўключыліся і вучні Цімкавіцкай сярэдняй школы імя Кузьмы Чорнага. big_1981Мэта тыдня: у захапляльнай і даступнай форме зацікавіць вучняў у вывучэнні праграмавання — ключавога навыку ХХI стагоддзя, расказаць, што навучыцца праграмаваць можа кожны. У панядзелак адбылося ўрачыстае адкрыццё акцыі. Ты-дзень быў насычаны незвычайнымі ўрокамі: «Час КОДить», «Урок ЦИФРЫ», «Искусственный интеллект», «Карысны і бяспечны інтэрнэт». Не менш цікава прайшлі класныя гадзіны «Прафесіі будучага» (8–11 класы), «Сацыяльныя сеткі» (5–7 класы). Інфармацыйныя тэхналогіі ўсе шырэй ахопліваюць наша жыццё. І сёння бясспрэчна: кожны школьнік павінен вывучаць інфарматыку і праграмаванне, бо гэта дапамагае развіваць логіку, мысленне, здольнасць самастойна рашаць задачы і дае дадатковую магчымасць для раскрыцця творчага патэнцыялу. Мікалай ХАРТАНОВІЧ, вучань Цімкавіцкай СШ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей