Больш за два тыдні, якія папярэднічалі пачатку зімы, на тэрыторыях сельсаветаў наводзілі парадак на грамадзянскіх могілках.

Работы вяліся на ўсіх 135 вясковых і двух гарадскіх месцах для пахавання. У першую чаргу прыбіралі выкінутыя штучныя кветкі, вянкі, смецце, якое сабралася за летні сезон па перыметры агароджаў. Працавалі супрацоўнікі сельвыканкамаў, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыях сельсаветаў, таксама была задзейнічана тэхніка гаспадарак.
На апаратных нарадах, якія праводзяцца кожны панядзелак у раённым выканаўчым камітэце, кіраўнікі сельвыканкамаў давалі справаздачу аб зробленым з дэманстрацыяй фотаздымкаў.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии