Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Невядомы бой

18.04.2011
Прыблізна ў 1975 годзе я ехаў аўтобусам з Бабоўні да Слуцка. Побач сядзеў бязногі мужчына гадоў 50-55. Я папытаў, дзе ён страціў нагу — на фронце? “Не, тут, недалёка, калі быў партызанам”, — адказаў чалавек. І расказаў мне, што яны з таварышам летам 1942 года везлі разведданыя ў Лавы, дзе стаяў атрад. А ўзялі іх у тайніку каля Капыля. Калі праязджалі па ўскрайку лесу ля майго роднага сяла Дусаеўшчына, пачулі лямант людзей, раўлі каровы і пішчалі свінні. Прыгледзеліся — і ўбачылі, што гэта немцы і паліцаі рабуюць вяскоўцаў. Карціна вельмі ўзрушыла, таму вырашылі дапамагчы вяскоўцам і адкрылі агонь па рабаўніках са сваіх вінтовак. У адказ паляцелі кулямётныя і аўтаматныя чэргі. Аднекуль выскачыў нямецкі афіцэр, які павёў сваіх падначаленых у атаку. Яны ішлі да лесу насупраць сонца, таму страляць па партызанах даводзілася наўгад. А тыя схаваліся за дрэвы і трапна вялі агонь па фашыстах. Метраў за 100 ад лесу немцы заляглі і пачалі акопвацца. Аднак і гэта ім не вельмі памагло. Калі загінуў афіцэр, фашысты адступілі, забраўшы з сабою забітых і параненых. У лагер партызаны трапілі позна вечарам. Быў паранены ў тым баі ў нагу і мой спадарожнік. Раненне аказалася вельмі цяжкім, пачалася гангрэна і нагу партызану давялося адрэзаць. …Мой сусед выйшаў з аўтобуса, не даехаўшы да Шышчыц. Я нават не папытаў, адкуль ён і як яго прозвішча. Думаў, што пра гэты геройскі ўчынак партызан ведаюць. Аднак аказалася, што нідзе няма аб ім нават упамінання. Хацелася б звярнуцца да сталых жыхароў вёскі Дусаеўшчына. Можа, каму-небудзь з іх асабіста або па расказах аднавяскоўцаў што-небудзь вядома пра гэты бой. Было б добра ўстанавіць прозвішчы герояў-партызан і ўзвесці на месцы бою абеліск. Валянцін КЛЯПКО, в. Лоцвіны

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей