Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Прыродзе патрэбна наша дапамога

25.04.2011
Беларусь вельмі багата прыгожымі, чароўнымі, некранутымі чалавекам мясцінамі. Гэта — сапраўдная таямніца або, як яшчэ кажуць, непрачытаная кніга. Колькі яе не чытай, яна кожны раз адкрывае нам нешта новае, да гэтага нязведанае. Узяць, напрыклад, лес. Як можна не любавацца ім, напоўненым сонечнымі зайчыкамі, якія прабіваюцца праз густую зеляніну верхавін? Заходзіш туды і здаецца, што апыніўся ў чароўным царстве. Навокал птушыныя спевы, лётаюць стракатыя матылькі, увіхаюцца працавітыя мурашкі і не менш руплівыя пчолкі. Жыццё ідзе, кіпіць, бурліць. Але як крыўдна і нават страшна, калі раптам натрапляеш у лесе на спаленае дрэва, на перасохлы ручай ці на сметнік. Тады разумееш, што ўсё жывое можа загінуць. Без вады жыццё таксама немагчыма. Аднак нашы рэкі і азёры забруджваюцца рознымі адходамі і смеццем. Чыстай вады становіцца ўсё менш і менш. 3 усяго гэтага нам, людзям, трэба зрабіць вывад: зямлю і ўсё жывое на ёй трэба берагчы! Сама прырода не ў сілах супрацьстаяць магутнай сучаснай тэхніцы і жыццю. Ёй неабходна дапамога. Наша з вамі дапамога! Дар’я КАРШУНОВА, гімназія №1 г. Капыля.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей