Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

70

Беседы о насущном: на Копыльщине проходят встречи представителей власти с трудовыми коллективами и населением

04.12.2018
У раёне праходзяць сустрэчы прадстаўнікоў мясцовых органаў улады з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам. Старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і яго намеснікі ў лістападзе выязджалі ў арганізацыі, прадпрыемствы, установы, гаспадаркі раёна, дзе гутарылі аб надзённым. 4ee0c25000b42ff8a0337531475a9f9dНе засталася ўбаку ад мерапрыемства і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, якая чарговую сустрэчу правяла на тэрыторыі Грозаўскага сельсавета ў адміністрацыйным будынку ААТ «Праснакі». Ірына Мікалаеўна пазнаёміла з сацыяльна-эканамічным развіццём Капыльшчыны, асноўнымі напрамкамі работы мясцовай улады, звярнула ўвагу на добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на зямлі і іншыя пытанні. У сваю чаргу прысутныя, а іх у Праснаках сабралася каля 20 чалавек, змаглі звярнуцца да прадстаўніка ўлады з тым, што найбольш хвалюе. Некаторыя праблемы вырашаны на месцы, астатнія знаходзяцца на кантролі. У прыватнасці, па завяршэнні рамонту дарогі ад Праснакоў да Стараселля і наконт бадзяжных сабак у аграгарадку Камень і г. Капылі. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей