Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Школа самостоятельности: около пятидесяти уроженцев Копыльщины недавно вернулись из армии

04.12.2018
Для многіх хлопцаў, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу, лістапад — самы чаканы месяц, бо менавіта ў ім надыходзіць дзень звальнення ў запас. armiya_soldat_prizyv У большасці з іх за плячыма засталіся паўтара года нялёгкага шляху. Спачатку прой-дзены курс маладога байца, калі мацнела ўпэўненасць у тым, што ў армію юнакі прыйшлі не дарэмна. Кожны дзень — інтэнсіўная фізічная падрыхтоўка, ваенная тэорыя, страявая і баявая падрыхтоўка. І вось урачысты момант прыняцця прысягі, слёзы радасці матуль, пачуццё гонару за сыноў, сяброў. А далей — напружаная паўсядзённая праца па асваенні воінскіх спецыяльнасцей. Настойлівасць і ўпартасць далі свае вынікі: юнакі сталі сапраўднымі спецыялістамі ў сваёй галіне. Каля пяцідзесяці ўраджэнцаў Капыльшчыны вярнуліся гэтымі днямі з радоў беларускай арміі дамоў. У іх ліку — выдатнікі службы Дзмітрый Хаўхуновіч і Юрый Шынкевіч, бацькі якіх за выдатныя адносіны сыноў да даручанай справы былі адзначаны Падзячнымі пісьмамі камандавання часцей, дзе неслі службу хлопцы. IMG_8748Дзмітрый ХАЎХУНОВІЧ — капылянін, вучыўся ў СШ № 2 г. Капыля, Капыльскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі, Мінскім машынабудаўнічым кале-джы, пасля якога працаваў майстрам-педагогам у ліцэі машынабудавання ў Мінску. Служыць давялося ў слаўнай в/ч 3310 у ваенным гарадку Аколіца Мінскага раёна ў 2-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгадзе. Рукапашны бой, сапёрная справа, патруляванне вуліц і забеспячэнне правапарадку — гэтаму і многаму іншаму давялося навучыцца Дзмітрыю.  Вайскоўцы брыгады ахоўваюць грамадскі парадак, забяспечваюць бяспеку мерапрыемстваў у Нацыянальным аэрапорце, суправаджаюць вышэйшых службовых асоб, канваіруюць асуджаных, абясшкоджваюць і знішчаюць боепрыпасы… Трапіць у брыгаду складана, а служыць у ёй ганарова і даволі цікава. — Наогул у нашага падраздзялення шмат абавязкаў, — расказаў Дзмітрый Хаўхуновіч. — Таму салдаты абавязаны ведаць асноўныя артыкулы адміністрацыйнага і крымінальнага кодэксаў, парадак прымянення фізічнай сілы і спецсродкаў. На інструктыўных занятках адпрацоўвалі ўступныя задачы, заснаваныя на рэальных крымінальных фактах. IMG_8769Юрый ШЫНКЕВІЧ са Слабада-Кучынкі служыў у 307-й гвардзейскай ордэнаў Кутузава III ступені і Багдана Хмяльніцкага II ступені школе падрыхтоўкі спецыялістаў мотастралковых і дэсантных падраздзяленняў, што ў ваенным гарадку Печы пад Барысавам. У школе рыхтуюць камандзіраў, наводчыкаў-аператараў, механікаў-вадзіцеляў баявых машын пяхоты, камандзіраў мабільнага падраздзялення на бронетранспарцёрах. Пытаемся ў Юрыя, ці цікава было служыць? — І цікава, і карысна, — адказвае хлопец. — Ні адна школа, ні адзін універсітэт, ні адна акадэмія не навучаць таму, чаму навучышся ў арміі. А гэта не толькі вытрыманасць, вынослівасць, самадысцыпліна, уменне падпарадкоўвацца іншым і выконваць загады. Армія — школа самастойнасці. Там няма мамы, якая падшыла б за цябе каўнерык ці форменнае адзенне папрасавала альбо са стала прыбрала пасля таго, як паеў. Рады, што мае ўяўленні пра армію аказаліся куды горшымі, чым усё было на самай справе. Камандаванне было цудоўнае і харчаванне выдатнае, і сярод таварышаў па службе знайшоў сапраўдных сяброў. Юнакам, якія прызываюцца сёлета, Дзмітрый і Юрый жадаюць добрых камандзіраў, верных таварышаў, а галоўнае — не баяцца тэрміновай ваеннай службы, якая спрыяе ўмацаванню духу, дысцыплінуе, павышае пачуццё адказнасці за здзейсненыя ўчынкі, а бацькам навабранцаў — не баяцца адпускаць сваіх сыноў у войска. Характэрна, што далейшае сваё жыццё героі нашага аповеду плануюць звязаць з сілавымі структурамі. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей