Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Пешеход, не забывай про фликер: на Копыльщине проводится активная профилактическая работа по снижению тяжести последствий ДТП

03.12.2018
На працягу амаль двух тыдняў — з 26 лістапада па 6 снежня — на Капыльшчыне ў прафілактычнай рабоце акцэнт робяць на зніжэнні цяжару наступстваў ДТЗ, у якія трапляюць найбольш неабароненыя ўдзельнікі дарожнага руху. [caption id="attachment_72414" align="aligncenter" width="560"]■ Ігар Вашэсцік (справа) і Казімір Давідовіч ■ Ігар Вашэсцік (справа) і Казімір Давідовіч[/caption] У райвыканкаме распрацаваны спецыяльны комплекс мер, дзе прадугледжана правядзенне сельскіх сходаў і інфармацыйных сустрэч у працоўных калектывах, падчас якіх гаворка ідзе аб прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў. Яшчэ адзін з напрамкаў дзейнасці — рэйдавыя мерапрыемствы з мэтай выявіць, ці носяць удзельнікі дарожнага руху святлоадбівальныя элементы. Акрамя таго, што гэта прапісана ў Правілах дарожнага руху, існуюць і лагічныя тлумачэнні: з наступленнем асенне-зімовага перыяду, які суправаджаецца скарачэннем светлавога дня, павялічваецца магчымасць здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і кіроўцаў гужавога транспарту. Асноўнымі прычынамі такіх ДТЗ з’яўляецца адсутнасць у іх пры руху ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў, пераход праезнай часткі не ў вызначаных месцах, парушэнне вадзіцелямі праезду пешаходных пераходаў. Пра гэта расказаў капітан міліцыі Ігар Вашэсцік падчас сумеснага рэйду з удзелам прадстаўнікоў АДАІ Капыльскага РАУС, рэдакцыі газеты «Слава працы» і валанцёрскага руху ГА «БРСМ». Самым неабароненым элементам у ланцужку вадзіцель – пешаход – дарога з’яўляецца менавіта пешаход. І гэта неабходна памятаць усім удзельнікам дарожнага руху. Таму супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі разам са сваім памочнікам — навучэнцам гімназіі № 1 г. Капыля Казімірам Давідовічам, які з’яўляецца валанцёрам ГА «БРСМ», уважліва сачыў, ці прапускаюць вадзіцелі пешаходаў на пешаходным пераходзе, ці не перабягаюць дарогу ў недазволеным месцы пешыя ўдзельнікі руху. За той час, пакуль аўтамабіль з праблісковымі агеньчыкамі стаяў на гарадской цэнтральнай плошчы, парушыць правілы ніхто не асмеліўся. Хочацца верыць, што і ў астатні час удзельнікі руху разумеюць усю сур’ёзнасць патрабаванняў ПДР і імкнуцца іх выконваць. Ад гэтага ў многім залежыць здароўе людзей і нават іх жыццё. Ігар Вашэсцік нагадаў, што згодна з КоАП за парушэнне ПДР, якія тычацца абазначэння святлоадбівальнымі элементамі, пешахода могуць пакараць штрафам ад 1 да 3 базавых велічынь (у некаторых выпадках абмяжоўваюцца папярэджаннем). У тых жа выпадках, калі гэта стала прычынай стварэння аварыйнай сітуацыі, штраф павялічваецца да 3–8 б.в. З асоб, якія знахо-дзяцца на дарозе ў стане алкагольнага ап’янення, спаганяюцца грашовыя сродкі ў памеры ад 3 да 5 б.в. Падчас рэйду, які, дарэчы, праводзіўся напрыканцы светлавога дня, супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі цікавіўся ў пешаходаў, ці ведаюць яны, навошта неабходна насіць флікеры, а тым, хто не меў пры сабе гэтыя святлоадбівальныя элементы, уручаў іх. Маргарыта САКОВІЧ ФОТАГАЛЕРЭЯ  СУМЕСНЫХ РЭЙДАЎ IMG_9442 IMG_9453 IMG_9456 IMG_5219 IMG_5222 IMG_5231 IMG_5241 IMG_5245  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей