Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Копыльский костел готовится к торжеству

30.11.2018
2 снежня Каталіцкі Касцёл распачынае падрыхтоўку да ўрачыстасці Божага Нараджэння, гэты перыяд у Касцёле называецца Адвэнтам. костел-2 Адвэнт (ад лац. Adventus) значыць прыйсце, радаснае чаканне на Нараджэнне Хрыста. Прарок Ісая так кажа: «Падрыхтуйце дарогу Пану, простымі рабіце сцежкі Яму!» Адвэнт можа распачацца не раней чым 27 лістапада і не пазней чым 3 снежня. У касцёлах можам убачыць вянок з чатырох свечак, якія сімвалізуюць чатыры тыдні Адвэнту. І кожная свечка мае сваю сімволіку: першая з’яўляецца «Свечкай Прароцтваў», другая —«Віфлеемская Свечка», трэцяя — «Свечка Пастухоў», а чацвёртая — «Свечка Анёлаў». Усе чатыры свечкі знаходзяцца ў вянку з галінак елкі, які сімвалізуе супольнасць вернікаў, што чакаюць Нараджэнне Хрыста. Першая частка Адвэнту, ад першага тыдня да 17 снежня, — літургія слова —нагадвае нам пра другое прыйсце Хрыста, а з 17 снежня па 24 снежня ўжо ёсць безпасрэдная падрыхтоўка да Божага Нараджэння. У гэтым перыядзе ёсць святая Імша, так званая раратняя, якая сімвалізуе Найсвяцейшую Панну Марыю. Гісторыя раратняй святой Імшы паходзіць з Польшчы, прыкладна  XIII cт., паводле захаваных дакументаў. У дакументах напісана аб вялікай колькасці людзей, сабраных у Вавэльскай катэдры. Звычайна на такім набажэнстве прысутнічалі кароль, духавенства, сенатары, рыцары, дваране, мяшчане і сяляне. Назва «рараты» паходзіць ад першых слоў песні, якая суправаджае пачатак Імшы раратняй, «Rorate coeli de super… (Свет наш абмыйце, чыстыя росы…)». Зазвычай раратняя святая Імша цэлебруецца раніцай, а 6 ці а 7 гадзіне. Перад пачаткам Імшы святло ў касцёле гасіцца, а вернікі трымаюць у руках запаленыя свечкі або ліхтарыкі. Святло ў касцёле запальваецца, калі гучыць гімн «Хвала на вышынях Богу…», пасля якога свечкі гаснуць. Свечкі і ліхтарыкі паказваюць чаканне, а святло сімвалізуе радасць ад надыходу Нараджэння Хрыста. Андрэй КАЛЯДКА, пробашч (настаяцель) парафіі Святых Пятра і Паўла Расклад раратніх святых Імшаў падчас Адвэнту і свят Божага Нараджэння. Раратнія Імшы ў касцёле святых Пятра і Паўла ў Капылі будуць адбывацца ў 6.45 па наступных днях: 3 снежня, панядзелак 5 снежня, серада 11 снежня, аўторак 13 снежня, чацвер

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей