Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Фермы павінны мець прыстойны выгляд

18.04.2011
Маршрут, па якім праехала група на чале з галоўным ветэрынарным урачом Леанідам Палешчуком, пралягаў па тэрыторыях чатырох сельгаспрадпрыемстваў раёна —  ААТ “Скабін”, “Праснакі”, “Суворава-Агра” і ДП “Грозава-агра”. Перад яе членамі стаяла задача: праверыць, наколькі адказна гаспадаркі аднесліся да выканання даручэння навесці парадак на жывёлагадоўчых аб’ектах. Калі гаварыць спартыўнай мовай: лік сустрэчы 3:1 і ў аўтсайдэрах засталося ДП “Грозава-агра”. Што гэта значыць? А тое, што менавіта ў гэтай гаспадарцы, можна сказаць, толькі твар адной рукой памылі. Здаецца, і прыбіраліся на фермах, так ва ўсякім разе сцвярджаюць і галоўны заатэхнік Валянціна Тарасевіч, і кіраўнік сельгаспрадпрыемства Аляксандр Рыбак, а рэзультату няма! Ні пра адну з наведанных фермаў (“Яўсеевічы”, “Балгавічы”, “Папоўцы”, “Грозава”) нельга сказаць: тут поўны парадак. На буртполі — рэшткі саломы і кармоў уперамешку са шматкамі плёнкі, якія да гэтага часу ўжо павінны быць калі не вывезены, то хаця б згрэбены. Тэрыторыя ферм не абгароджана, як, напрыклад, у Яўсеевічах, дзе яна яшчэ патрабуе і заворвання. Шмат неапрацаванай зямлі і ў Балгавічах. Хаця жывёлагадоўчыя памяшканні там не выкарыстоўваюцца, хіба толькі адно — для коней, парадак на зямлі наводзіць усё роўна трэба. Такая ж непрыглядная карціна на МТФ “Папоўцы”. Сянажныя траншэі даўно патрабуюць ачысткі, у сенасховішчы разбураны дах і высыпаўся кавалак сцяны. І гэта зусім не вынікі нядаўняга моцнага ветру, такая карціна, па словах мясцовых работнікаў, ужо некалькі гадоў. Тэрыторыя ля ўваходу на ферму заасфальтавана, але гэты асфальт можна “адкапаць”,  толькі добра папрацаваўшы рыдлёўкай. Галоўны заатэхнік, якая чакала нашага прыезду менавіта на гэтай ферме, расказала, што тут быў арганізаваны суботнік (працавалі аж тры дні), але варта было зазірнуць за, відаць, заўсёды адчыненыя дзверы, як адтуль выграблі і рознае рыззё, і пустыя бутэлькі… Нехта ведаў, дзе хаваць, куды ніколі не заглядвае ні дзяжурная даярка, ні адказныя спецыялісты гаспадаркі. Самая балючая праблема на МТФ “Грозава” – перапоўненае неабгароджанае гноясховішча, з якім сёлета ніхто не працаваў. І ўсё тое ж непрыбранае буртполе… Невыкананне патрабавання аб навядзенні парадку тут тлумачаць толькі адным — няма магчымасці ўлезці ў поле. Аднак у суседзяў (ААТ “Праснакі”), да якіх рукой падаць, знайшліся і час, і магчымасць, і, самае галоўнае, жаданне навесці парадак на жывёлагадоўчых аб’ектах. На ўсіх наведаных фермах падрамантавана агароджа і выгульныя двары, збуртаваны рэшткі кармоў і саломы. Словам, зроблена вельмі многа для таго, каб фермы набылі прыстойны выгляд. Тое ж можна сказаць і пра ААТ “Суворава-Агра”, да якога ў членаў рэйдавай групы прэтэнзій па навядзенні парадку на фермах не было. Традыцыйна падтрымліваюць у належным стане свае жывёлагадоўчыя аб’екты і ў ААТ “Скабін”. Тэрыторыя фермаў заасфальтавана, прыбіраюцца рэшткі саломы, яна завозіцца ў доржнікі. Сфарміраваная  брыгада працуе на аднаўленні агароджы, хутка возьмецца за выгароджванне скотапрагонаў. Як паведаміў дырэктар сельгаспрадпрыемства Віктар Станкевіч, для арганізацыі пашавага ўтрымання набыты дадаткова і правераны электрапастухі, дрот, падкормлены і прабаранаваны пашы, выслабаняюцца і будуць пафарбаваны ёмістасці для вады. Маргарыта САКОВІЧ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей