Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

16

Адна з самых важных задач

18.04.2011
Навядзенне парадку на зямлі з’яўляецца сёння адной з самых важных задач і пастаянна трымаецца на кантролі. Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў было даручана да 8 красавіка навесці парадак на ўсіх жывёлагадоўчых аб’ектах: добраўпарадкаваць тэрыторыю, звезці рэшткі кармоў і салому, прыбраць смецце. У панядзелак, 11 красавіка, быў арганізаваны выезд пяці аператыўных груп, складзеных са спецыялістаў упраўлення райсельгасхарчу, раённых ветэрынарнай і племстанцый, якія аб’ехалі ўсе гаспадаркі. Згодна з атрыманымі данымі, магу сказаць, што не ўсе кіраўнікі і спецыялісты зоаветслужбы адказна аднесліся да даручэння. І гэта выклікае пэўную занепакоенасць. Сярод тых гаспадарак, дзе парадку на фермах няма, ААТ “Мажа-Агра”, “Малінава”, “П-з “Дусаеўшчына”, ДП “Грозава-агра”, СГФ “Браткава” і “Крыніца”, МАУП “Доктаравічы”, РСУП “Бабоўня” і РСУП “С “Прамень”. Хочацца адзначыць з лепшага боку ААТ “Душава”, “Прагрэс-2010”, у якіх многім іншым ёсць чаму павучыцца. Пастараліся навесці парадак і такія эканамічна слабыя гаспадаркі, як ААТ “Праснакі” і “Суворава-Агра”, за што кіраўніцтву і спецыялістам вялікае дзякуй. Што тычыцца “штафнікоў”, то ім дадзены тэрмін два дні, інакш кіраўнікам гэтых сельгаспрадпрыемстваў давядзецца трымаць адказ на пасяджэнні савета ўпраўлення райсельгасхарчу. Віталь РАКЕВІЧ, першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей