Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Як перазімавала рунь?

18.04.2011
Гэта пытанне вывучалі першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк і прадстаўнік фірмы “Баер”, якая займаецца аховай раслін, Андрэй Кадыраў падчас аб’езду палёў ААТ “Прагрэс-2010”, “Ціміразеўскі”, “Старыца-Агра”, «Капыльскае». Сёлета азімы рапс з халоднага сезона выйшаў больш дастойна, чым у мінулым го- дзе: з 5,5 тыс. га загінула ўсяго каля 630 га плошчаў. Некаторыя рапсавыя палеткі яшчэ тыдзень таму, здавалася, таксама не выйдуць з зімоўкі. Але прайшоў час, і палі паступова зазелянелі: калі каранёвая сістэма расліны жывая і ў ёй не ўтварылася гніль па прычыне захворвання, бакавыя почкі пайшлі ў рост. Андрэй Кадыраў даў некалькі рэкамендацый спецыялістам гаспадарак, як падтрымаць палеткі ў такі перыяд, а таксама ўзяў ўзоры раслін для больш дэталёвага вывучэння прычын іх гібелі. Калі з азімым рапсам сітуацыя больш-менш зразумелая, то па некаторых участках збожжавых адназначна сказаць нельга, што яны не вынеслі толькі суровыя кліматычныя ўмовы. Аналіз паказаў: больш за ўсё пацярпелі палі, сяўба на якіх праходзіла ў апошнія дні асенняй пасяўной. У зімоўку расліны ўвайшлі на ранняй стадыі ўзыходжання і проста не вытрымалі маразоў. Ужо вясной на некаторых участках азімых збожжавых, дзе доўга ляжаў снег і не сыходзіла талая вада, утварылася так званая “снежная плесня” або парасткі ўвогуле вымаклі. Усяго такіх палеткаў на сёння – 360 га. – Адзін з асноўных спосабаў барацьбы з плесняй з’яўляецца ранняе баранаванне і падкормка азотам. Але паколькі мы апрацавалі глебу гербіцыдамі, то да кожнага такога поля неабходна падыходзіць разумна, – тлумачыць Ірына Кісляк. – Асноўныя пашкоджаныя ўчасткі знаходзяцца непадалёку ад лесапалос і ўздоўж дарог. Таму можна прайсці толькі гэтыя плошчы, паўторна зрабіўшы хімпраполку. Вывучыўшы сітуацыю на месцы, можна канстатаваць, што з зімы збожжавыя палеткі выйшлі значна лепш, чым летась. Каб падтрымаць азімыя культуры, вядзём падкормку азотнымі ўгнаеннямі. Гэта работа праведзена на плошчы 24 208 тыс. га з 24 613 тыс. га неабходных. Канечне, стрымлівае рост і рапсу,  і збожжавых халоднае надвор’е: перапады тэмператур ад плюсавой днём да мінусавой ўначы з’яўляюцца своеасаблівым стрэсам для раслін. Капрызы нябеснай канцылярыі выклікаюць у спецыялістаў занепакоенасць і на яравой сяўбе. Кампанія пачалася, калі стаяла цёплае надвор’е і глеба крыху прагрэлася. Пасля рэзкай змены тэмпературы зерне замарудзіла рост, асабліва на ўчастках, дзе поле пераўвільготнена. У гэтым упэўніліся ўдзельнікі аб’езду падчас агляду поля ў ААТ “Капыльскае”: на больш сухіх участках яравы ячмень прарос крыху лепш, чым на вільготных. Але калі з’явіліся ўзыходы, то і ўраджай будзе. Галоўнае цяпер, каб цяпло прыйшло хутчэй. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей