Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

67

УП "ПИК-Лесное": реализовать богатый потенциал

16.11.2018
Леанід Буцэвіч узначальвае УП «ПІК-Лясное» крыху больш за год. Што ўдалося зрабіць за гэты непрацяглы час маладому, энергічнаму кіраўніку? Што запланавана ў перспектыўным развіцці сельгаспрадпрыемства? [caption id="attachment_71923" align="aligncenter" width="560"]■ Леанід Буцэвіч ■ Леанід Буцэвіч[/caption] — Як вядома, мінулы сельскагаспадарчы год быў няпросты, — адзначыў Леанід Валянцінавіч. — Гаварыць пра нейкія канкрэтныя зрухі яшчэ ранавата. Калі ў галіне жывёлагадоўлі агульная вытворчасць склала 107,8% да плана, то ў раслінаводстве з-за ўмоў надвор’я паказчыкі намнога горшыя. Летась мы намалацілі амаль 12 тысяч тон збажыны, сёлета не сабралі нават 7 тысяч тон. Востра адчуваецца недахоп саломы, хвалюе пытанне з наяўнасцю зернефуражу, таму рацыён разлічваем так, каб камбікорму хапіла да новага ўраджаю. Выратуе становішча зерне кукурузы. Думаю, сітуацыя з травяністымі кармамі асаблівых праблем не выкліча: у дастатковай колькасці маецца сянаж і сілас. На думку Леаніда Буцэвіча, у сельгаспрадпрыемства ёсць багаты патэнцыял, у першую чаргу дзякуючы землям, якія не выкарыстоўваюцца. Таму, улічваючы ўсе нюансы, будзе рабіцца ўсё, каб выканаць «работу над памылкамі» папярэдняга года. Па-першае, значная ўвага будзе нададзена павелічэнню пасяўных плошчаў пад вырошчванне траў. Імі будзе кампенсавацца патрэба ў кармах па бялку, таму значна менш спатрэбіцца зернефуражу. Будуць павялічаны плошчы і па кукурузе. Як лічыць кіраўнік сельгаспрадпрыемства, адна з самых прыбытковых культур — гэта рапс, таму на гэту культуру робіцца ўпор. Па-другое, у гаспадарцы стаіць задача па павелічэнні пагалоўя жывёлы. Летась быў уведзены ў строй даільна-малочны комплекс  у в. Рымашы, сёлета — у в. Лугавая, зараз вядзецца будаўніцтва магутнага комплексу на  800 галоў дойнага статка у в. Лоцвіны. Таму гаспадарка мае вялікую патрэбу ў жывёлаводах, аператарах машыннага даення, заатэхніках, ветурачах і іншых спецыялістах. Прычым заработная плата знаходзіцца на высокім узроўні. Неабходны і трактарысты, бо тэхнікі хапае, а вось кадраў — не. Прыходзяць у сельгаспрадпрыемства і маладыя спецыялісты (сёлета яно папоўнілася шасцю). Для іх днямі будзе здадзены ў эксплуатацыю інтэрнат на 12 месц з сучаснай бытавой тэхнікай і новай мэбляй. Пад жылы 16-кватэрны дом у хуткім часе будзе пераабсталяваны будынак выкупленага былога дзіцячага сада ў аграгарадку Пясочнае, там жа праведзены рамонт канторы, дзе размесціцца частка спецыялістаў. Плануецца пераабсталяванне пад жыллё будынка былой канторы або сталовай у в. Бабоўня. Такім чынам, застаецца толькі добрасумленна працаваць, як гэта робіць большасць работнікаў сельгаспрадпрыемства. У іх ліку — аператар машыннага даення МТФ «Лоцвіны» Наталля Тароцька. У гаспадарцы сваю дзейнасць Наталля Іванаўна пачынала поварам, але з цягам часу перайшла ў жывёлагадоўчую галіну. Наталля Іванаўна рана засталася без мужа, але гадуе двух годных сыноў. Акрамя штодзённай справы вельмі любіць займацца хатняй гаспадаркай, а яшчэ яе хобі — збор грыбоў, рыбалка і прагляд хакейных матчаў. [caption id="attachment_71918" align="aligncenter" width="560"]■ Наталля Тароцька ■ Наталля Тароцька[/caption] Загадчык склада ўчастка «Бабоўня» Таццяна Корбут у гэтыя мясціны разам са сваёй сям’ёй пераехала з Казахстана ў 2013 годзе. Ды і прыжыліся. Вельмі падабаецца жыць тут у спакоі і побач з добрымі людзьмі. Ужо паўтара года яна адказвае за прыёмку і захаванне збожжа. [caption id="attachment_71919" align="aligncenter" width="350"]■ Таццяна Корбут ■ Таццяна Корбут[/caption] Ураджэнец в. Думічы Іван Логаш пачынаў сваю дзейнасць трактарыстам у сельгаспрадпрыемстве яшчэ да арміі, не здрадзіў яму і пасля службы. Жонка яго таксама працуе ў сельскай гаспадарцы. Як ласкава яе назваў Іван Аляксандравіч — «даярачкай». Гадуюцца ў сям’і тры дачкі. Дарэчы, у яго братоў, якія таксама працуюць механізатарамі, таксама шматдзетныя сем’і: у старэйшага шасцёра дзяцей, у малодшага — трое. [caption id="attachment_71920" align="aligncenter" width="350"]■ Іван Логаш ■ Іван Логаш[/caption] Яшчэ адзін шматдзетны бацька ў гаспадарцы — Генадзь Шыдлоўскі, разам з жонкай, якая працуе аператарам машыннага даення, яны гадуюць чацвярых дзяцей. Родам Генадзь з Думіч, пасля атрымання пасведчання трактарыста ўжо 17 гадоў працуе ў роднай гаспадарцы. [caption id="attachment_71921" align="aligncenter" width="560"]■ Генадзь Шыдлоўскі ■ Генадзь Шыдлоўскі[/caption] Звыш года шчыруе ў сельгаспрадпрыемстве вядучым інжынерам Ціхан Хмялеўскі, які зарэкамендаваў сябе як высакакласны і адказны спецыяліст. Пасля заканчэння сельгасакадэміі ў Горках пачынаў працоўную дзейнасць на Уздзеншчыне. Для таго, каб дапамагчы справіцца з недахопам кадраў, Ціхан Аляксеевіч са сваімі калегамі — спецыялістамі інжынернай службы Андрэем Дзіцуком і Аляксандрам Ткачуком — сёлета падчас уборачнай селі за штурвалы камбайнаў. А ў звычайныя працоўныя дні пад пільным вокам інжынера знаходзіцца ўся механізацыя. [caption id="attachment_71922" align="aligncenter" width="560"]■ Ціхан Хмялеўскі (справа) з механізатарам Уладзімірам Астрэйкам ■ Ціхан Хмялеўскі (справа) з механізатарам Уладзімірам Астрэйкам[/caption] Сяргей КОЗЕЛ *** Паважаныя калегі! Асаблівыя словы прызнання мы адрасуем механізатарам, камбайнерам, вадзіцелям, працаўнікам ферм, а таксама ветэранам вытворчасці, якія з любой складанай жыццёвай сітуацыі выходзяць з высакароднасцю, захоўваючы стойкасць духу. Заставайцеся такімі заўсёды! Бязмежнага вам асабістага шчасця і сямейнага дабрабыту, радасці ў жыцці і дзецях, утульнасці і цеплыні ў дамах і сем’ях, здароўя і бадзёрасці на доўгія-доўгія гады. Адміністрацыя і прафкам УП «ПІК-Лясное»

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей