Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

ОАО "Копыльское": решать самые сложные задачи

16.11.2018
У адкрытым акцыянерным таварыстве «Капыльскае» падводзяць вынікі работы і намячаюць планы на будучае. Вядома ж, адзначаюць плённую працу лепшых работнікаў гаспадаркі. А іх і сапраўды нямала. [caption id="attachment_71858" align="aligncenter" width="560"]■ Дзмітрый Палевікоў і вадзіцель Міхаіл Рыцька ■ Дзмітрый Палевікоў і вадзіцель Міхаіл Рыцька[/caption] Расказваючы пра работу раслінаводчай галіны, намеснік дырэктара Уладзімір Мацэля назваў не адзін дзясятак прозвішчаў механізатараў, якія старанна працавалі ўвесну і ўвосень на пасяўной, улетку на ўборачнай і нарыхтоўцы кармоў. Вось толькі некаторыя з іх: Сяргей Мацейка і Віталь Лобан, Алег Капусцін і Аляксандр Чаюк, Вячаслаў Фурык і Віктар Шынгірэй, Аляксандр Ярмольчык і Уладзімір Галушка, Мікалай Сусуновіч і Аляксандр Шугураў, Анатоль Ганчар і Сяргей Валынскі. Старанна працавалі камбайнеры Аляксандр Гарашчэня, Яўген Дзядзюля, Дзмітрый Дылеўскі, Аляксандр Бярновіч, Аляксандр Байчук і многія іншыя. Наўрад ці корманарыхтоўка была б такой паспяховай, каб не руплівасць Віталя Дылеўскага, Віктара Чарняўскаса, вадзіцеляў Міхаіла Дымава, Ігара Макарэвіча, Аляксандра Шкуцькі, Івана Галубовіча і многіх іншых працаўнікоў ААТ «Капыльскае». [caption id="attachment_71853" align="aligncenter" width="350"]■ Механізатар Аляксандр Гарашчэня ■ Механізатар Аляксандр Гарашчэня[/caption] Паводле слоў Уладзіміра Юстынавіча, сёлета вялікую ўвагу надавалі ўнясенню мікраўгнаенняў. Магчыма, гэта і змагло крыху выправіць становішча падчас такой працяглай засухі. Паспрабавалі ўвесці ў пералік культур новую — кармавы боб. Атрымалі 90 тон, якія пакінулі на насенне. У наступным годзе спадзяюцца атрымаць добрую бялковую прыбаўку для рацыёну жывёлы. У гаспадарцы як займаюцца малочнай жывёлагадоўляй, так і вырошчваюць на мяса буйную рагатую жывёлу і свіней. Працуюць два малочнатаварныя комплексы (у Цімкавічах і Комсічах), у Доўгім стаяць бычкі на адкорме, у Навасёлках даглядаюць цялушак. — Мы ўзялі кірунак на павышэнне рэпрадукцыйнасці жывёлы, — расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства Дзмітрый Палевікоў. — Яшчэ нядаўна многім каровам ставілі дыягназ «мастыт», знаходзілі і іншыя захворванні. Адна з прычын таму — старое абсталяванне, а таксама нізкая санітарная і тэхналагічная культура. Мы пастараліся гэта выправіць. Зараз рэалізуем малако вышэйшым гатункам, імкнёмся дабіцца таго, каб пераважаў  гатунак экстра. [caption id="attachment_71856" align="aligncenter" width="560"]■ Аператар машыннага даення Таццяна Раскавінская ■ Аператар машыннага даення Таццяна Раскавінская[/caption] Многае змянілася з прыходам новага начальніка МТК «Цімкавічы» Аксаны Славашэвіч (разам з мужам Міхаілам яна пераехала на Капыльшчыну са Слуцкага раёна). На комплексе ўтрымліваецца 1089 галоў, з іх 850 складаюць дойны статак. Аксана Мікалаеўна расказала, што жывёла размеркавана на секцыі згодна са сваім фізіялагічным станам, адпаведна атрымлівае і асобны рацыён кармлення. Да таго ж навацельныя каровы дояцца тры разы на дзень. [caption id="attachment_71854" align="aligncenter" width="560"]■ Начальнік МТК «Цімкавічы» Аксана Славашэвіч ■ Начальнік МТК «Цімкавічы» Аксана Славашэвіч[/caption] Жывёлаводы працуюць у дзве змены. На ферму і дамоў іх дастаўляюць транспартам гаспадаркі, да таго ж прывозяць на комплекс смачныя гарачыя абеды. Як расказалі цялятніцы Святлана Вярбіла і Зоя Чаркас, за мінулы месяц ім давялося заплаціць за харчаванне толькі па 10 рублёў. [caption id="attachment_71855" align="aligncenter" width="560"]■ Цялятніцы Святлана Вярбіла і Зоя Чаркас ■ Цялятніцы Святлана Вярбіла і Зоя Чаркас[/caption] Вырошчванне свіней — традыцыйная справа для ААТ «Капыльскае», і яе імкнуцца аднавіць. Дзмітрый Палевікоў упэўнены, што за гэтым будучыня. Пакуль што на ферме 4000 галоў, але ёсць планы павялічыць пагалоўе да 10–12 тысяч. Нездарма кажуць: хочаш дабіцца поспеху — строй планы і прыкладвай усе намаганні, каб іх рэалізаваць. Дзмітрый Мікалаевіч лічыць, што ў гаспадарцы ўжо паступова склаўся той касцяк спецыялістаў, якім па плячы самыя складаныя задачы. Маргарыта САКОВІЧ *** Паважаныя працаўнікі і ветэраны ААТ «Капыльскае»! Віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК! Прыміце шчырую ўдзячнасць за якасную працу на роднай зямлі, за правільнае разуменне задач, якія ставіць сёння перад намі дзяржава, за пастаянную гатоўнасць вырашаць іх з поўнай аддачай сіл. Моцнага вам здароўя, аптымізму, шчасця, сямейнага дабрабыту. Жадаем, каб вам хацелася ісці на працу і дасягаць нейкіх паказчыкаў, падымацца ўверх па кар’ернай лесвіцы, павышаць свой прафесіяналізм. Адміністрацыя і прафкам ААТ «Капыльскае»

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей