Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

50

КСУП "Докторовичи": "Кадры в кино, а у нас — люди"

15.11.2018
У «Доктаравічах» аб працаўніках і іх сем’ях дбаюць і клапоцяцца. Таму і адносяцца  тыя да выканання сваіх абавязкаў старанна і добрасумленна. [caption id="attachment_71847" align="aligncenter" width="560"]■ Сяргей Шарупіч ■ Сяргей Шарупіч[/caption] Пяць гадоў таму прыехаў сюды з Крупскага раёна разам з маладой жонкай механізатар Віктар Марціновіч. Сёння гэта ўжо шматдзетная сям’я, дзе гадуюцца пяць дачушак: Карына, Вікторыя, Настасся, Дзіяна і Алена. Нядаўна атрымалі так званы мацярынскі капітал, дзякуючы дзяржаўнай дапамозе будуюць новую хату. [caption id="attachment_71769" align="aligncenter" width="350"]■ Віктар Марціновіч ■ Віктар Марціновіч[/caption] Пра Віктара добра гаворыць Алена Марук, начальнік участка МТФ «Вуглы», дзе працуе малады чалавек: — Так, Віктар працуе старанна, як, дарэчы, і кожны з маіх падначаленых. На ферме я ўжо 20 гадоў. Усяго тут працуе 24 чалавекі. Нядаўна зрабілі рамонт: залілі новую падлогу ў малочнай і прывялі яе ў належны стан, паклалі прыгожую плітку. Ды што тут казаць, клапоцяцца ў гаспадарцы пра людзей. Працуе душавая, пральная машына-аўтамат. У кожнай даяркі ёсць свая шафа. Каб папіць гарачага чаю або кавы, маем электрачайнік. Таму вельмі старанна адносяцца да сваіх абавязкаў аператары машыннага даення Валянціна Захарык, Наталля Саковіч і яе сястра  Святлана,  якая ў складзе раённай дэлегацыі прымала ўдзел у святкаванні абласных «Дажынак». Дзякуючы намаганням тэхніка па штучным асемяненні Ірыны Векавішчавай стабільна павялічваецца статак. Дарэчы, і яна ў нас не мясцовая: прыехала пяць гадоў таму з Віцебшчыны ды так і засталася — спадабалася ёй у Доктаравічах.   [caption id="attachment_71768" align="aligncenter" width="560"]■ Алена Марук ■ Алена Марук[/caption] Вось маленькіх цялятак даглядае жывёлавод Таццяна Саматыя, якая шчыруе ў гаспадарцы з 2004 года. Характар кожнага са сваіх падапечных ведае добра. Жанчына, калі можна так сказаць, замяніла ім маці: корміць, поіць, прыбірае за імі. Яна ведае, што цяляткі, амаль як дзеткі доктара, баяцца ветурача, бо той… дае ўколы.  [caption id="attachment_71767" align="aligncenter" width="350"]■ Таццяна Саматыя ■ Таццяна Саматыя[/caption] Добры калектыў склаўся і на МТФ «Доктаравічы». Тут больш за 10 гадоў працуе жывёлавод на дарошчванні буйной рагатай жывёлы Аксана Хмель. Дасягаць добрага выніку (а выжывае на ферме 100% бычкоў) дапамагае Зінаіда Монак, якая даглядае цялятак ад нараджэння да ўзросту трох месяцаў. Галоўнае, па меркаванні жанчын, добрасумленна ставіцца да сваіх абавязкаў, любіць работу і… мець добры настрой. Усяго на ферме  20 чалавек, і кожны — на сваім месцы. Шчыра працуе жывёлавод Наталля Лемяза, якая даглядае сухастойных кароў. Аператары машыннага даення Алена Ворнікава, Алена Стрэльчык, Анжаліка Пруняну, Ірына Мяцяж — сапраўдныя прафесіяналы. Кіруе МТФ вопытны спецыяліст Марына Гірко.  Парадак і ўзаемаразуменне паміж спецыялістамі пануюць і на машынна-трактарным двары. Усё жыццё механізатара Аляксандра Шчэрбы звязана з роднымі Доктаравічамі: тут скончыў школу, сюды пасля службы ў арміі вярнуўся працаваць. У мясцовай школе настаўнічае жонка. Для механізатара круглы год хапае работы і клопату, вось і зараз прыйшла пара паставіць на захоўванне тэхніку, каб вясной вывесці яе ў поле ў поўнай гатоўнасці. Працаваць у гаспадарцы Аляксандру падабаецца, бо адчувае клопат і падтрымку. Вопытам і прафесіяналізмам адрозніваецца вадзіцель бензавоза Уладзімір Вярбіла — працаўнік старанны і безадмоўны: што б яму ні даручылі, усё выканае як мае быць. — Зараз мы ствараем зачын на будучае, — каменціруе намеснік дырэктара КСУП «Доктаравічы» Канстанцін Мажэйка. — Пасеяна азімых 1500 га, больш, чым планавалася. Год быў няпростым, таму што не ўдалося атрымаць столькі збожжавых, колькі  чакалася. Але пастараліся кампенсаваць кукурузай. Глядзім у будучыню з аптымізмам, тым больш што ў дырэктара Сяргея Шарупіча шмат розных ідэй. У гэтым годзе ў нашай гаспадарцы святкавалі раённыя «Дажынкі», таму шмат чаго было зроблена. Але, адзначу, зроблена не столькі для мерапрыемства, колькі для нас, для людзей. Пабудавалі амфітэатр і танцпляцоўку, добраўпарадкавалі тэрыторыю каля канторы. У гонар юбілею паставілі своеасаблівы помнік з мемарыяльнай дошкай. Разбілі невялікі парк: дрэўцы пасадзілі, тратуарнай пліткай выклалі дарожкі. Адным словам, стараемся рабіць так, каб людзі адчувалі клопат. І трэба сказаць — гэта атрымоўваецца. Маладым матулям Наталлі Дзісяк і Марыне Гірко спатрэбілася завезці дачушак у Быстрыцкую ўчастковую бальніцу, каб зрабіць прышчэпку. Таты дзетак, вядома, заняты на рабоце ў гаспадарцы. Каму ж завезці? На дапамогу прыходзіць транспарт гаспадаркі, які можна выкарыстаць у выпадку неабходнасці. — За апошні час у Доктаравічах стала больш дзетак нараджацца, а сем’яў заставацца, — гаворыць Наталля Дзісяк, якая да водпуску па доглядзе за дзіцем працавала спецыялістам-ідэолагам. — Цікава, але ў нас ужо ёсць дзве Соф’і і дзве Сафіі. Ды і наогул прыемна адчуваць, што ў гаспадарцы шмат робіцца для нас, звычайных працаўнікоў.  [caption id="attachment_71770" align="aligncenter" width="560"]■ Наталля Дзісяк і Марына Гірко з дачушкамі ■ Наталля Дзісяк і Марына Гірко з дачушкамі[/caption] Пра клопаты сваіх падначаленых дырэктар Сяргей Шарупіч ведае не па чутках, бо ў сельскай гаспадарцы чалавек невыпадковы: нарадзіўся і вырас у вёсцы Леніна Слуцкага раёна ды і ўся яго сям’я тым ці іншым чынам звязана з гэтай сферай. Дзяцінства прайшло ў звычайных сялянскіх клопатах: і сена трэба было нарыхтаваць для кароў і каня, і свіней пакарміць. Пра людзей як сапраўдны гаспадар і лідар дбае і вельмі не любіць слова кадры: «Кадры ў кіно, а ў нас — людзі. Яны вельмі старанныя і працавітыя. Разам з імі мы ўжо прайшлі не адну ўборачную. Усе цяжкасці, якія ўзнікалі, імкнуліся вырашаць сумесна. І ў нас атрымалася». Дзіяна ТКАЧЭНКА *** Дарагія супрацоўнікі! Ветэраны працы! Ад імя адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта КСУП «Доктаравічы» прыміце шчырую ўдзячнасць за якасную працу на роднай зямлі, за правільнае разуменне задач, якія ставіць сёння перад намі дзяржава, за пастаянную гатоўнасць вырашаць іх з поўнай аддачай сіл. Жадаем усім вам высокіх ураджаяў, спрыяльнага надвор’я, ісці ў нагу з часам, асвойваючы новыя тэхналогіі, а таксама здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і дастатку! Няхай ваша жыццё будзе поўнае аптымізму, веры і надзеі.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей