Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

В стрелковом тире: в Копыле прошло первенство района по стрельбе из пневматической винтовки

14.11.2018
Прайшло першынство раёна па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. тиры-в-минскеЯно было арганізавана ў стралковым ціры СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага ў праграме раённых круглагадовых спартакіяд 2018 года. Як расказаў галоўны суддзя спаборніцтва Мікалай Жук, у першынстве прынялі ўдзел 11 каманд, якія складаліся з двух прадстаўнікоў — мужчына і жанчына. Акрамя таго вызначаліся лепшыя стралкі ў індывідуальным заліку. Сярод асаблівасцей сёлетніх спаборніцтваў можна адзначыць тое, што выкарыстоўваліся новыя вінтоўкі, і гэта, па меркаванні Мікалая Васільевіча, у нечым паспрыяла даволі высокім рэзультатам. Што да вынікаў, то сярод гарадскіх каманд лепшыя ачкі паказалі стралкі з Капыльскай ЖКГ, Капыльскай ЦРБ і філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Найбольш вынікова выступілі сельскія каманды: ААТ «Семежава»,  «Праснакі» і «Прагрэс 2010». У асабістым заліку пальму першынства аспрэчвалі 26 чалавек — асобна мужчыны і жанчыны. У выніку віншаванні прымалі: прадстаўнік Капыльскай ЦРБ Васіль Салаўёў (42 ачкі з 50 магчымых), Віктар Дашчынскі з ААТ «Семежава» (41) і Уладзімір Лукашэвіч з ААТ «Душава» (37). Сярод жанчын лепшымі сталі Алена Анішчанка з КУП «Капыльская ЖКГ» (42 ачкі), Наталля Сафронава з ААТ «Семежава» (42) і Наталля Герасімовіч з ААТ «Праснакі» (41). Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей