Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

С активной позицией: об общественной деятельности Тамары Мисько, представителя Копыльского районного Совета депутатов

10.11.2018
Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Грозаўскага ВПК д/с – СШ Тамара Місько ў склад Капыльскага раённага Савета дэпутатаў па Грозаўскай выбарчай акрузе № 1 сёлета абрана ўпершыню. Але жанчына з актыўнай жыццёвай пазіцыяй у грамадскую работу ўключылася адразу. [caption id="attachment_71598" align="aligncenter" width="560"]■ Тамара Місько (другая справа) з жыхарамі аг. Грозава ■ Тамара Місько (другая справа) з жыхарамі аг. Грозава[/caption] — Падчас сустрэч з выбаршчыкамі прашу зразумець, што дэпутаты  не чараўнікі і адразу вырашыць узнятую праблему не могуць, — адзначае Тамара Іванаўна. — Ёсць заканадаўства. Калі ў яго рамках мы можам дапамагчы, то зробім усё, што ад нас залежыць. У кожнай сітуацыі трэба дэталёва ра-забрацца. У практыцы дэпутата ўжо былі звароты грама-дзян, звязаныя з межамі зямельнага ўчастка. Пасля кансультацыі са старшынёй Грозаўскага сельвыканкама Жаннай Скрыган народная абранніца дала падрабязныя рэкамендацыі жыхарам пра тое, як правільна ўрэгуляваць гэта пытанне. А неабходна было толькі звярнуцца ў землеўпарадкавальную службу Капыльскага райвыканкама. Былі звароты і па навядзенні парадку на абочынах праезнай часткі ў аграгарадку Грозова. Мясцовым жыхарам прыведзены прыклад іх жа суседзяў, якія не чакалі спецтэхніку з Капыля, а самі разраўнавалі грунт перад сваім домам. — Даводзілася разбірацца і з калектыўнай скаргай жыхароў шматкватэрных дамоў, якія калісьці маладымі спецыялістамі прыехалі з розных рэгіёнаў нашай радзімы, усім сэрцам палюбілі Канюхі, даўно ўжо лічаць сябе карэннымі жыхарамі, — працягвае Тамара Місько. — Цяпер, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, яны прасілі дапамогі ў падключэнні лямпачкі вулічнага асвятлення. Для паскарэння станоўчага вырашэння дадзенага пытання я нават звярталася да старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк. Сустрэчы з выбаршчыкамі дэпутат праводзіць пры наведванні навучэнцаў установы адукацыі на даму, гутарыць з насельніцтвам у магазіне, бібліятэцы-клубе,  на  вуліцы,  па  тэлефоне,  некаторыя прыходзяць ва ўстанову адукацыі на святы. Напрыклад, падчас выступлення на мітынгу да Дня Перамогі Тамара Іванаўна звярнулася да ўсіх прысутных з просьбай дапамагчы ў зборы фотаздымкаў і інфармацыі аб аднавяскоўцах, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, для прадаўжэння акцыі «Беларусь памятае», што праводзілі навучэнцы сумесна з Грозаўскім СДК. Многія адгукнуліся на гэту акцыю, і яна яшчэ працягваецца. Дэпутат разам з суседзямі, аднавяскоўцамі прымае актыўны ўдзел ва ўсіх суботніках па навядзенні парадку на мемарыяльных комплексах, прыдамавых тэрыторыях. Можна з гонарам сказаць, што вул. Маладзёжная ў в. Праснакі, дзе яны пражываюць, заўсёды дагледжаная. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей