У рамках чарговага дня прафілактыкі, які праходзіць у раёне па чацвяргах, раённая назіральная камісія працавала на тэрыторыі Грозаўскага сельсавета.
[caption id="attachment_71595" align="aligncenter" width="560"]

■ Супрацоўнік РАНС Віктар Гняцько, старшыня сельвыканкама Жанна Скрыган падчас наведвання сям’і Корбутаў[/caption]
У пастаянным полі зроку назіральнай камісіі, якая працуе пры мясцовым сельвыканкаме, знаходзяцца 32 адзінокія, 506 адзінока пражываючых грамадзян, 39 мнагадзетных сем’яў, 4 сям’і, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і 132 сям’і, у якіх выхоўваюцца дзеці. Некаторыя з гэтых катэгорый былі наведаны падчас чарговага абследавання.
Пасля невялікага інструктажу прадстаўнікі мясцовага сельвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аховы здароўя, адукацыі і іншых структур раздзяліліся на групы і выехалі непасрэдна на месца ў населеныя пункты сельсавета.
Падчас абследавання выяўлены стандартныя парушэнні: у двух домаўладаннях неабходна замена электраправодкі, у адным — рамонт печкі, яшчэ ў адным — коміна, у трох — замена элементаў сілкавання ў аўтаномным пажарным апавяшчальніку, выяўлены факты неадпаведных памераў прытопачнага ліста.
З усімі наведанымі праведзены інструктаж аб мерах бяспечных паводзін і раздадзена наглядна-выяўленчая прадукцыя.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии