Што ні кажыце, а шэсць каманд клуба вясёлых і знаходлівых юных інспектараў дарожнага руху (СШ №3, гімназія №1, Цімкавіцкая, Камсамольская, Каменская і Грозаўская СШ) сёлета супраць чатырох у мінулым годзе – гэта занадта! Вельмі доўгім атрымаўся конкурс. На першым месцы тут заўсёды павінен быць іскрамётны гумар і веданне Правілаў дарожнага руху. Толькі такім чынам магла б атрымацца гульня, прысвечаная, дарэчы, 75-годдзю стварэння службы. Але, на жаль, у большасці юных інспектараў гэта практычна не атрымалася.
[caption id="attachment_9071" align="aligncenter" width="443" caption="На сцэне – каманда гімназіі №1"]
[/caption]
Ужо ў першым конкурсе “Гэты дзень у гісторыі” (візітоўка) яўнымі лідарамі вызначыліся гімназія №1 (“Вуліца Горкага”) і Цімкавіцкая СШ (“Спадарожнікі”). Адразу было відаць, што яны настроены на барацьбу па-сапраўднаму: добрая форма і нядрэннае прадстаўленне каманды. Члены журы, у склад якога ўвайшлі начальнік АДАІ Капыльскага РАУС Аляксандр Кісялёў, метадысты раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Раманейка, Вера Станкевіч, педагог-арганізатар СШ №2 Любоў Курачава і аўтар гэтых радкоў, па-сапраўднаму засумавалі падчас конкурсу “Вясёлы рэгуліроўшчык”. Цяжка далося гэта заданне камандам. Своеасаблівы танец рэгуліроўшчыка на “ажыўленым перакрыжаванні дарог” не атрымаўся ва ўсіх, за што і былі выстаўлены нізкія балы.
[caption id="attachment_9072" align="aligncenter" width="443" caption="А. Кісялёў уручае прызы ад аддзялення ДАІ Капыльскага РАУС капітанам каманд тройкі лідараў"]
[/caption]
Вось дзе можна было разгуляцца фантазіі, дык гэта ў “агучцы”, дзе да ўмела пада- бранага фрагменту кінафільма з удзелам транспарту юныя інспектары мінулых гадоў дэманстравалі непадробны, трапны і вельмі смешны тэкст. Сёлета яркага гумару, на мой погляд, не назіралася. Хутчэй за ўсё, у каманд не хапіла часу дапрацаваць конкурс. На жаль, па тэхнічных прычынах у “Агучцы” не ўдзельнічалі СШ №3 і Каменская СШ, якія аўтаматычна выбывалі з барацьбы за прызавыя месцы.
Музычнае дамашняе заданне “Калі б не было ДАІ…” атрымалася лепш зноў жа ў гімназіі №1 і Цімкавіцкай СШ, якія ў выніку занялі, адпаведна, першае і другое месцы. Трэцяй стала каманда Камсамольскай СШ.
Наперадзе ў гімназіі №1 – абласная гульня КВЗ ЮІД, якая пройдзе ў нацыянальным дзіцячым аздараўленчым лагеры “Зубраня” ў рамках 39-га абласнога злёту юных інспектараў дарожнага руху. Каб дастойна выступіць, ім неабходна адшліфаваць сваю праграму. Час для гэтага ёсць.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии