Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Пашавы пачаўся

22.04.2010

У раёне пачаўся летне-пашавы перыяд. Першымі адкрылі яго ў сельскагаспадарчым філіяле “Крыніца”, дзе тры статкі кароў выйшлі на азімае жыта. Менавіта ў гэтай гаспадарцы ў мінулую суботу і прайшоў семінар з удзелам галоўных заатэхнікаў і ветурачоў. Былі разгледжаны пытанні арганізацыі выхаду жывёлы ў поле, захавання тэхналогіі яе ўтрымання ў летне-пашавы перыяд.

Як паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталій Ракевіч, па стане на 20 красавіка ўжо ў сямі гаспадарках на пашу выгналі 4230 кароў, або 22 статкі, з іх 4 – на азімае жыта, якое займае сёлета 673 гектары.

Марыя ШЭІНА


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей