Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Школа патриотизма: делегация Копыльского района приняла участие в съезде ДОСААФ

06.11.2018
Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту  (ДТСААФ) з’яўляецца тым звяном, якое аб’ядноўвае цывільнае грамадства і ваенныя арганізацыі Беларусі. DSCN9946 - копия Пра гэта гаварыў у сваім выступленні на XV з’ездзе ДТСААФ старшыня Цэнтральнага савета дадзенай грамадскай арганізацыі генерал-маёр у адстаўцы Іван Дырман. З’езд праходзіў 25 кастрычніка ў Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і сабраў больш за 340 чалавек. Сярод дэлегатаў былі і прадстаўнікі Капыльскага раёна. У рабоце форуму прынялі ўдзел дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Станіслаў Зась, намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў, старшыня Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Бобрыкаў, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, прадстаўнікі іншых міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх аб’яднанняў нашай краіны, а таксама госці з Расійскай Федэрацыі на чале са старшынёй савета ДТСААФ генерал-палкоўнікам у адстаўцы Аляксандрам Калмаковым. На парадак дня форуму былі вынесены справаздачы Цэнтральнага савета ДТСААФ і цэнтральнай рэвізійнай камісіі, унясенне змяненняў у статут, а таксама выбары Цэнтральнага савета і цэнтральнай рэвізійнай камісіі. Адкрыў з’езд старшыня Цэнтральнага савета ДТСААФ Іван Дырман. Ён адзначыў, што перыяд з 2013 па 2018 год для ўсіх арганізацыйных структур і арганізацый, супрацоўнікаў і актывістаў абароннага таварыства быў часам інтэнсіўнай працы, удасканалення вучэбна-матэрыяльнай базы, разумення і замацавання сваёй ролі і месца ў сістэме нацыянальнай бяспекі дзяржавы. І з гэтымі задачамі ДТСААФ годна спраўляецца. Менавіта ў радах абароннага таварыства моладзь не толькі атрымлівае навыкі па армейскіх спецыяльнасцях, але і вучыцца на прыкладзе старэйшых пакаленняў адказнасці за бяспеку Радзімы. Значны ўклад ДТСААФ і ў прапаганду здаровага ладу жыцця, выхаванне высакакласных прафесіяналаў, якія зай-маюць вядучыя пазіцыі ў свеце па тэхнічных, авіяцыйных і ваенна-прыкладных відах спорту. У ліку тых, хто выступіў у спрэчках па дакладзе, быў і старшыня Капыльскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксандр Касінскі. Ён расказаў аб сумеснай рабоце грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў раёна па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, пры гэтым адзначыўшы, што РАС ДТСААФ з’яўляецца сапраўдным цэнтрам і каардынатарам многіх добрых спраў. На з’ездзе былі ўнесены і прааналізаваны прапановы па паляпшэнні дзейнасці абароннага таварыства. Яны і ўвайшлі ў пастанову, прынятую дэлегатамі. Затым быў абраны Цэнтральны савет (яго членам таксама стаў Аляксандр Касінскі) і цэнтральная рэвізійная камісія ДТСААФ. Цэнтральны савет зноў узначаліў генерал-маёр у адстаўцы Іван Дырман. ДАВЕДКА Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Беларусі аб’ядноўвае больш за 158 тыс. чалавек. У яго структуры шэсць аэраклубаў, два вучэбныя цэнтры, пяць спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх спартыўна-тэхнічных школ, два стралкова-спартыўныя клубы, рэспубліканскі спартыўна-тэхнічны комплекс і вучэбна-спартыўны цэнтр. [caption id="attachment_71534" align="aligncenter" width="560"]■ Дэлегаты з’езда Аляксандр Касінскі і Святлана Даніловіч ■ Дэлегаты з’езда Аляксандр Касінскі і Святлана Даніловіч[/caption] [caption id="attachment_71532" align="aligncenter" width="560"]■ Выстава мотатэхнікі ДТСААФ ■ Выстава мотатэхнікі ДТСААФ[/caption] Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей