34
Поэтическими строками
03.11.2018
Аляксандра ШЫНКАРЭНКА
МАЛАЯ РАДЗІМА
Бацькоўская хата: чатыры акенцы,
Сенцы, каморка і сала ў кубельцы.
На жордачцы ўверсе віселі каўбасы…
Заўжды рыхтавалі такія прыпасы.
Прыгуменьчык за хатай, а там і прысады.
Яблыкам, грушам усе былі рады.
Сліваў, чырвонай и чорнай парэчкі
Хапала ўволю, бралі на рэчку.
Улетку купаліся, рыбу лавілі,
Палотны вымочвалі — так іх бялілі.
Валошкі, рамонкі ў косы ўпляталі.
Днямі на вуліцы дзеці гулялі.
А перад сядзібай (Вось дык выгода!)
Сажалка. Узімку яна замярзала.
Колькі здарэнняў, колькі прыгодаў
На коўзанцы той у дзяцінстве бывала!
Малая радзіма, цябе не забудзем.
Дзе не жывём – памятаць будзем!
НЕ ДАЗВАЛЯЙ СТАРЭЦЬ ХУТЧЭЙ
Не дазваляй старэць хутчэй,
У роспачы не замыкайся.
Прыгожы бляск сваіх вачэй
Адводзіць сарамліва не старайся.
Вядома, годы не спыніць,
Даўно вясну сваю сустрэлі.
Няхай жа сэрца не баліць,
Што крышачку мы пастарэлі.
Жыцця пражытага вясна
Змянілася гарачым летам,
А там і восень. І яна
Лагодзіць нас прывабным светам.
Не адпускай жа маладосць,
Не зачыніла б госця дзверы.
Яна ў кожнага з нас ёсць,
Толькі ў гэта трэба верыць.
Поделиться
Комментарии