Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

Еще раз про любовь

03.11.2018
Каханне хвалявала  людзей  ва  ўсе  часы.  Аднак  гэтае  шчымлівае,  салодкае і адначасова балючае,  горкае  пачуццё  вельмі  адрозніваецца напачатку і напрыканцы. Processed by: Helicon Filter;Напачатку наваспечаныя закаханыя, асабліва юныя, думаюць: якая гэта вялізная справа: заўсёды быць толькі ўдваіх. Днём і ноччу. На любага чалавека глядзяць са здзіўленнем і захапленнем, лічаць сваю палавінку адзінай у свеце. Каханне тады як анёл, адно крыло якога жаночае, другое — мужчынскае. Гэта рака, у якой шмат вытокаў. Жаночасць і мужнасць — поўная гармонія. Святая любоў прыносіць нам шчасце, дае жаданне жыць і нараджаць дзяцей. Ад прыгожай любві з'яўляецца ўсё самае цудоўнае на зямлі. Каханне стварае трывалае, здаровае і жывое. Толькі яно адно здольна выратаваць свет. Гэта магутная крыніца дзейнасці, творчасці. Любоў рэдка патрабуе, часцей дае, спалучаючы ў адно цэлае самыя высакародныя якасці чалавека. Само пачуццё кахання сляпое: здаецца, што яно будзе вечным ці хаця б пастаянным. Будзе вечназялёным і шчасце — жыць дзеля другога чалавека. Душа і дадзена нам, каб мы маглі любіць. У кахання шмат перашкод — і толькі той можа іх пераадолець, хто па-сапраўднаму быў закаханы, хто не разменьваў свае пачуцці на глупствы і дробязі. Любоў рэдка думае пра заўтра, але гэтае заўтра абавязкова наступае... Таму напрыканцы, расстаючыся, яшчэ ўчора закаханыя абражваюць адзін аднаго, свае чыстыя незаплямленыя пачуцці. Крылы кахання аказваюцца абпаленымі. Любоў, скрыўленая і растаптаная, горка памірае ў адзіноце. I становіцца зразумелым: фундамент дома кахання, пабудаваны на адных голых эмоцыях, быў зроблены з пяску. Здаецца, жаніліся па каханні, але перамог чамусьці разлік. У выніку — любоў кату пад хвост... Яркае полымя кахання перастае ззяць, застаюцца прывычка, інерцыя, прывязанасць, а то і рэўнасць, нянавісць і расчараванне. Пачынаеш усведамляць: з моцнай любоўю не могуць ужывацца абраза і недавер. Вось ужо скептыкі вам даказваюць: баіцеся адзіноцтва — не жаніцеся наогул. Маўляў, паміраюць ад кахання? Ды глупства, ніхто ніколі ад яго не памёр!.. Але раны ад кахання, якое памерла, ніколі не зажываюць. I не верце: час нікога і нічога не лечыць... Жанчына, якая смяецца са свайго мужа, не здольна больш яго кахаць. Шлюб зусім не шлюб, калі становіцца турмой. I толькі напрыканцы разумееш: каханне  —  рэч  самалюбівая, ад самага пачатку да самага канца! Але ўсё роўна жыццё без кахання, што зіма без снегу: не трэба чысціць дарожкі, але адчуваеш сябе поўным ідыётам. Любоў, нягледзячы ні на што, акрыляе нават народжаных поўзаць... Канстанцін КАРНЯЛЮК, пазаштатны карэспандэнт «СП»

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей