Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

У копылян -- "серебро": Валентина Александрович и Александр Смолич успешно выступили на республиканском конкурсе профессионального мастерства

02.11.2018
Начальнік Капыльскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Мінскае племпрадпрыемства» Валянціна Александровіч і ўрач-гінеколаг ДУ «Капыльская раённая ветэрынарная станцыя» Аляксандр Смоліч паспяхова выступілі на рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства сярод спецыялістаў племянной справы. [caption id="attachment_71406" align="aligncenter" width="560"]■ Валянціна Александровіч і Аляксандр Смоліч (у цэнтры) сярод удзельнікаў конкурсу ■ Валянціна Александровіч і Аляксандр Смоліч (у цэнтры) сярод удзельнікаў конкурсу[/caption] Яны занялі другое месца ў намінацыі «Лепшая раённая група па штучным асемяненні сельскагас-падарчай жывёлы». Як расказала Валянціна Мікалаеўна, падчас конкурсу давялося прадэманстраваць свае веданні тэорыі, практычныя ўменні, ацэньваліся таксама паказчыкі ў рабоце. Дарэчы, перш чым трапіць на рэспубліканскае спаборніцтва, капыляне атрымалі перамогу на аналагічных абласных выпрабаваннях. Пераможцы і прызёры атрымалі адпаведныя дыпломы, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі. Дарэчы, Валянціна Александровіч была адзначана дыпломам «Вернасць прафесіі» за шматгадовую (28 год) працу ў гэтай сферы. Узнагароды ўручаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, які высока ацаніў дзейнасць работнікаў па штучным асемяненні жывёлы, адзначыўшы, што ад іх прафесіяналізму ў многім залежыць здароўе і прадукцыйнасць жывёлы. Рэспубліканскае спаборніцтва праходзіла на базе Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, і яго арганізатары пастараліся, каб гэта быў не проста конкурс, але і магчымасць пагутарыць з калегамі, адпачыць і лепш даведацца пра Гродна — адзін з самых цудоўных беларускіх гарадоў. Маргарыта САКОВІЧ 

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей