Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

58

Экран вясенняй пасяўной

13.04.2011
Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на 12 красавіка збожжавыя і зернебабовыя культуры на Капыльшчыне пасеяны на 32,6% неабходных плошчаў — 4032 га. На рахунку ААТ “Капыльскае” — 88%, ААТ “Скабін” — 61%, ААТ “Семежава” — 52%, ААТ “Піянер-Агра” — 51%, ААТ “Старыца-Агра” — 50%. Пад яравую сяўбу ўнесена 6506 т дз.р. мінеральных угнаенняў, у тым ліку 3770 т дз.р. калію, 1733 т дз.р. фосфару, 1003 т дз.р. азоту. Падкормлена 20 214 га азімых збожжавых, 4428 га азімага рапсу, каліем — 4763 га і азотам — 4068 га шматгадовых траў (забаранавана — 799 га), каліем — 10 000 га і азотам — 9027 га сенажацяў і пашаў (забаранавана — 1830 га). Пратраўлена 1506 тон насення, падсеяна 943 га шматгадовых траў, у тым ліку бабовымі — 696 га, перазалужана 140 га палепшаных сенажацяў і пашаў, перабрана 2710 тон бульбы.

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей