Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Важная забота земледельцев: на Копыльщине остается актуальным вопрос поднятия зяби в установленные сроки

30.10.2018
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўстанавіў перад аграрыямі пэўны тэрмін —  да 7 лістапада завяршыць усе асеннія сельгасработы і пачаць падрыхтоўку да пасяўной будучага года. У прыватнасці, па падняцці зябліва. IMG_7745 Гэта пытанне застаецца актуальным і для нашага раёна. Днямі было праведзена пазачарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта: разгледжаны нізкія тэмпы гэтых работ у некаторых сельгаспрадпрыемствах. У іх лік трапілі ААТ «Скабін», «Піянер-Агра», «Капыльскае», філіял «Вялікая Раёўка», УП «ПІК-Лясное». Старшынёй райвыканкама Анатолем Ліневічам пастаўлена задача як мага хутчэй навярстаць упушчанае і ўкласціся ў неабходныя тэрміны. Для гэтых мэт трэба прыцягнуць дадатковую тэхніку і заараць як мага большыя плошчы. Як жа сельгаспрадпрыемствы выходзяць з сітуацыі, што склалася? Мы пабывалі ў ААТ «Капыльскае» і пацікавіліся, якім чынам выпраўляецца становішча. Як паведаміў дырэктар Дзмітрый Палевікоў, выкарыстоўваюцца ўсе рэсурсы, якія ёсць у гаспадарцы. Задзейнічана большасць энерганасычанай тэхнікі, што маецца. Аднак сельгаспрадпрыемства ўсё роўна не выходзіць на даведзенае заданне ў адпаведнасці з графікам. У дзень нашага наведвання на ворыве былі задзейнічаны пяць адзінак тэхнікі, да вечара планавалі ўключыць у работу яшчэ дзве — трактары «Джон Дзір» і «Кейс». Але так адбываецца не кожны дзень, таму і назіраецца адставанне ад графіка. Зараз яно складае каля 830 га. Неабходна актывізаваць гэту работу. Трэба адзначыць, што «Капыльскае» — адно з сельгаспрадпрыемстваў раёна, дзе самыя большыя плошчы па падняцці зябліва (3128 га), а ўзнята ўсяго толькі 1120. Таму марудзіць з выкананнем гэтых работ недапушчальна. — Мы разумеем, што ўзняцце зябліва, або восеньскае ўзворванне, — адзін з найважнейшых агратэхнічных прыёмаў. Па-першае, ён садзейнічае павышэнню культуры земляробства, па-другое — паскарае падрыхтоўку сельгасарганізацый да веснавой сяўбы і гарантуе іх хуткае ўключэнне ў пасяўную, — адзначае Дзмітрый Палевікоў. — Да таго ж гэты прыём скарачае тэрміны яе правядзення і прадухіляе рост пустазелля. Гэты тэхналагічны прыём дазваляе аграрыям дасягаць павышэння ўраджайнасці культур, якія будуць пасеяны на ўзараных з восені плошчах. Разумеючы ўсе плюсы восеньскай апрацоўкі глебы, мы пастараемся ўвосень як мага больш заараць зямлі. Чым больш плошчаў апрацуем цяпер, тым больш скароцім аб’ём работ у перыяд напружанай вясенне-пасяўной кампаніі. Работы ў сельгаспрадпрыемстве арганізаваны ўвесь светлавы дзень. Механізатары, як і падчас іншых сельгасработ, забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем. Кожны з іх праінфармаваны наконт расцэнак. [caption id="attachment_71272" align="aligncenter" width="560"]■ Намеснік дырэктара Уладзімір Мацэля (справа) з механізатарамі Аляксандрам Ярмольчыкам і Вячаславам Фурыкам ■ Намеснік дырэктара Уладзімір Мацэля (справа) з механізатарамі
Аляксандрам Ярмольчыкам і Вячаславам Фурыкам[/caption] Сяргей КОЗЕЛ Р.S. Здавалася б, усё для работы ў сельгаспрадпрыемстве арганізавана на пэўным узроўні. Аднак, як сведчаць зводкі ўпраўлення райсельгасхарчу, з кожным днём на палеткі гаспадаркі выходзіць усё менш тэхнікі. Калі так будзе прадаўжацца, то, безумоўна, графік заданняў не будзе выкананы...

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей