Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

"Чистый лес": жители Копыльщины приняли активное участие в республиканской акции

27.10.2018
Больш за 420 жыхароў Капыльшчыны далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Чысты лес», якая прайшла ў Беларусі 20 кастрычніка. [caption id="attachment_71187" align="aligncenter" width="560"]■ Навучэнцы СШ № 3 г. Капыля з лесніком Капыльскага лясніцтва Андрэем Галавацкім ■ Навучэнцы СШ № 3 г. Капыля з лесніком Капыльскага лясніцтва Андрэем Галавацкім[/caption] Самымі актыўнымі былі навучэнцы і педагогі ўстаноў адукацыі раёна. Як расказала намеснік дырэктара Капыльскага вопытнага лясгаса Таццяна Канаплянік, хлопчыкі і дзяўчынкі з СШ № 3 г. Капыля, Слабадакучынскай школы прыбіралі смецце ў лясных масівах і ўздоўж аўтамабільных дарог, наводзілі парадак у зонах адпачынку Капыля, ля возера Астравок, «Крынічка» непадалёку вёскі Свідзічы. Адначасова супрацоўнікамі лясгаса вывучаліся новыя аб’екты для ўстаноўкі фотапастак, якія дапамогуць выявіць парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства. Займаліся ў гэты дзень і пасадкай лясных культур. Паводле слоў Таццяны Георгіеўны, на працягу двух дзён (19 і 20 кастрычніка) было пасаджана 120 тысяч сеянцаў сасны і каля 6 тысяч сеянцаў вольхі чорнай на плошчы 29,1 га. Работы разгарнуліся ва ўсіх лясніцтвах, дзе працавалі прадстаўнікі працоўных калектываў СШ № 3 г. Капыля, Капыльскага дзяржаўнага каледжа, Смаліцкой, Семежаўскай, Бучацінскай, Камсамольскай, Старыцкай, Слабадакучынскай школ, ААТ «Ціміразеўскі» і, вядома ж, работнікі лясной гаспадаркі. Для школьнікаў — удзельнікаў акцыі — адміністрацыя Капыльскага вопытнага лясгаса падрыхтавала невялікія памятныя падарункі: блакноцікі, магніты, буклеты на прыродаахоўную тэматыку, вырабленыя ў рэдакцыі «Слава працы». SAM_4853 Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей