Да старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоля Ліневіча паступілі тры звароты грамадзян.
Індывідуальным прадпрымальнікам з в. Страхіні кіраўніком раёна і прадстаўнікамі адпаведных служб дадзены рэкамендацыі наконт таго, як законна аформіць зямельны ўчастак і ўзвесці пабудовы на ім.
Жыхарка в. Кацельнікі прасіла звярнуць увагу на завулак, што прымыкае да вуліцы Цэнтральнай. Па словах заяўніцы, просьбы наконт высечкі хмызнякоў, падключэння ліхтароў мясцовай уладай выкананы, але застаецца праблема з дарожным пакрыццём вуліцы. Дадзены зварот узяты на заметку.
Як і падчас папярэдняга прыёму да дэпутата парламента, было ўзнята пытанне па ўвекавечванні памяці Эдварда Вайніловіча. Райвыканкамам будуць накіраваны пісьмы ў РУП «Белпошта» наконт вырабу марак і канверта ў гонар нашага земляка.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии