Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

На встрече с парламентарием: Людмила Нижевич в Копыльском райисполкоме провела очередной прием граждан

25.10.2018
Чарговы прыём грамадзян дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч правяла ў Капыльскім райвыканкаме. Да парламентарыя паступілі чатыры звароты грамадзян. IMG_7730 Капылянка Валянціна Віктараўна прыйшла з прапановай, каб у Год малой радзімы ўвекавечыць памяць нашага славутага земляка Эдварда Вайніловіча. На яе думку, неабходна выдаць канверт і марку з яго выявай, каб гэта імя было яшчэ больш вядомым ва ўсім свеце. Дэпутат паабяцала падрыхтаваць запыты ў адпаведныя міністэрствы і ведамствы. Жыхар в. Праснакі Леанід Васільевіч скардзіўся на частыя перапады напружання ў электрычнай сетцы. Для больш дэталёвага вывучэння неабходна выканаць праектна-вышукальныя работы, якія павінны быць праведзены ў даволі сціслыя тэрміны. Людміла Ніжэвіч таксама дала тлумачэнні наконт фінансавання газавага кааператыва «Комсічы», а таксама па аказанні матэрыяльнай дапамогі і выдзяленні жылля. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей