Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Спаборніцтвы матацыклістаў

14.05.2011
Паважаныя аматары матацыклетнага спорту! Запрашаем вас прыняць удзел у спаборніцтвах па фігурным кіраванні матацыклам, мапедам, якія адбудуцца 22 мая 2011 года на плошчы імя У. І. Леніна ў г. Капылі. Пераможцаў чакаюць дыпломы, прызы, а таксама дакументы на атрыманне вадзіцельскага пасведчання катэгорыі “А” пры паспяховай здачы Правіл дарожнага руху і кіравання матацыклам, катэгорыі “АМ” (мапед-скутар) — пры здачы ПДР. Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца ўсе жадаючыя не маладзей за 16 гадоў, а таксама грама- дзяне з вадзіцельскімі пасведчаннямі катэгорый “А”, “В”, “С”, “Д”, “Е” і трактарыста. Удзельнікі выконваюць наступныя фігуры: габарытны дворык, змейку, васьмёрку, круг, калейную дошку, арэлі, стоп-лінію… Рэгістрацыя адбудзецца з 10.00 да 10.40 у дзень спаборніцтваў. Пры сабе мець пашпарт, медыцынскую даведку, вадзіцельскае пасведчанне, пасведчанне трактарыста. Пачатак у 11 гадзін. Даведкі па тэлефонах: 54-3-35, 54-4-64, 54-4-44. Аргкамітэт

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей