Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

57

Напев эстрадного оркестра: талант Копылян оценили Дипломом I степени

22.10.2018
Узорны эстрадны аркестр Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Льва Канапляніка атрымаў Дыплом І ступені і каштоўны падарунак — камплект гукавога абсталявання — па выніках юбілейнага, XV абласнога фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлі маёй». Конкурс сабраў у Мар'інай Горцы 23 творчыя калектывы з усіх рэгіёнаў Мінскай вобласці. (1) Фестываль штогод праходзіць на малой радзіме старшыні Беларускага саюза кампазітараў Ігара Лучанка. Мэта мерапрыемства — павышэнне майстэрства аматарскіх калектываў рэгіёну, падтрымка і стымуляванне таленавітых удзельнікаў, узбагачэнне рэпертуару аматарскіх калектываў лепшымі творамі народнага мастацтва, захаванне асаблівасцей народнай творчасці, паляпшэнне матэрыяльнай базы аматарскіх калектываў. «Напеў зямлі маёй» праводзіцца ў кастрычніку невыпадкова: менавіта  гэтымі восеньскімі днямі ўся краіна віншуе работнікаў культуры.  Сёлета агульная колькасць удзельнікаў — каля 700 чалавек. Капыльскiя музыканты падрыхтавалі інструментальную кампазіцыю паводле твора амерыканскага яўрэйскага кампазітара акадэмічнай, эстраднай, тэатральнай і літургічнай музыкі Шалома Секунды «У маіх вачах ты прыгажуня». Апрацоўку твора зрабіў вядомы беларускі гітарыст Аляксандр Вініцкi, а перакладанне для аркестра — Леў Канаплянiк. Па словах дырэктара Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Уладзіміра Чаркаса, навінкай конкурснай праграмы ў гэтым годзе стала падрыхтоўка відэаанонса, які ўключаў у сябе працэс абмеркавання ідэі, рэпетыцыйныя моманты нумара, інтэрв’ю з кіраўніком і ўдзельнікамі і інш. Таксама неабходна было зрабіць слайд-шоу або відэакантэнт непасрэдна канцэртнага твора. І, як адзначылі члены журы, з рэжысёрскай канцэпцыяй капыляне справіліся на выдатна.  — У фестывалi прымаем удзел трэці раз, — дзеліцца ўражаннямі кіраўнік узорнага эстраднага аркестра Леў Мiхайлавiч. — Для нас  гэта выдатны вопыт і ўнікальная магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую адзнаку журы. I гэтая ўзнагарода не першая,  але ў ліку самых важных. У 2010 годзе Гран-пры імпрэзы ў Мар’інай Горцы — аўтобус — дастаўся менавiта нашаму аркестру, а ў 2016 годзе атрымалі Дыплом Лаўрэата ІІІ ступені. Гэта высокая адзнака не толькі маёй працы, але і маіх выхаванцаў, канцэртмейстараў Дзмітрыя Масілевіча, Багдана Шыпая, Марыны Сельвановіч, Алены Валчкевіч i ўвогуле ўсяго калектыву школы мастацтваў. Таццяна БОХАН

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей