Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

51

На Покровы -- в Семежево: на Копыльщине прижилась добрая традиция

20.10.2018
Стала добрай традыцыяй на Пакровы, 14 кастрычніка, адзначаць свята вёскі Семежава. [caption id="attachment_70908" align="aligncenter" width="560"]■ Вядучыя свята Настасся Ждановіч і Настасся Максімчык ■ Вядучыя свята Настасся Ждановіч і Настасся Максімчык[/caption] У гэты дзень стараюцца прыехаць на сваю малую радзіму ўсе тыя, чые карані навечна засталіся тут, хто сваёй самаадданай працай праслаўляе гэты такі дарагі сэрцу кожнага семежаўца куточак беларускай зямлі. Сёлета да свята вёскі была прымеркавана яшчэ адна надзвычай важная для мясцовых жыхароў падзея. Урачыстасць пачалася з адкрыцця дзіцячай пляцоўкі, над стварэннем якой пераважная большасць вяскоўцаў працавала амаль увесь год. Пабудавана яна ў двары паміж дамамі № 3 і № 5 па вуліцы Слуцкай. Чырвоную стужку перарэзалі старшыня Семежаўскага сельвыканкама Марыя Стружко і в.а. дырэктара ААТ «Семежава» Іван Лянько. [caption id="attachment_70909" align="aligncenter" width="560"]■ Чырвоную стужку пераразаюць Іван Лянько і Марыя Стружко ■ Чырвоную стужку пераразаюць Іван Лянько і Марыя Стружко[/caption] — У нас атрымаўся своеасаблівы культурна-забаўляльны цэнтр, — адзначыла падчас цырымоніі адкрыцця Марыя Стружко. — Тут з захапленнем змогуць бавіць вольны час не толькі самыя маленькія семежаўцы, але і больш старэйшыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Ёсць месца для адпачынку і сталых жыхароў Семежава. Сапраўды, на пляцоўцы ўстаноўлены арэлі, розныя спартыўныя збудаванні, у тым ліку для заняткаў футболам, баскетболам, турнікі, канаты, лаўкі і г.д. Па своеасаблівым скаладроме альбо лесвіцы можна падняцца на ўстойлівую драўляную горку, якая хутчэй нагадвае старажытны замак, і з’ехаць уніз па шасце або па гладкім нахільным спуску. Паводле слоў Марыі Стружко, дапамог у распрацоўцы праекта настаўнік фізічнай культуры і здароўя Семежаўскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа імя М.С. Высоцкага Алег Шчэрба. Пры распрацоўцы праекта вялікая ўвага надавалася бяспецы збудаванняў. Вялікую падтрымку аказала ААТ «Семежава» — як фінансамі, так і рабочай сілай, больш за 800 рублёў сабралі прыватныя прадпрымальнікі, якія жывуць альбо працуюць у Семежаве. Да позняга вечара на будаўнічай пляцоўцы рознымі відамі работ займаліся бацькі дзетак, для якіх і ствараўся ўвесь гэты цуд. Словам, кожны жадаючы ўклаў сюды часцінку сваёй душы і сэрца. [caption id="attachment_70910" align="aligncenter" width="560"]■ Весела бавіць час на новай дзіцячай пляцоўцы ■ Весела бавіць час на новай дзіцячай пляцоўцы[/caption] Падчас ўрачыстай часткі свята вёскі Марыя Іванаўна назвала прозвішчы людзей, якія найбольш вызначыліся ў ходзе абустройства пляцоўкі. Новабудоўлю асвяціў протаіерэй Павел Брагін, настаяцель Узнясенскага прыхода в. Кіявічы. Самыя шчырыя словы віншавання з усімі святамі — Пакровамі, Днём маці, святам вёскі Семежава — гучалі ў гэты дзень ад многіх людзей. Перад землякамі выступілі старшыня ветэранскай арганізацыі ААТ «Семежава» Уладзімір Выскварка, кандыдат эканамічных навук, дацэнт кафедры эканамічнай сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Людміла Падгайская, свае віншаванні са сталіцы даслалі Валянціна Высоцкая, Марыя Манак, Міхаіл Рымжа. Вершы, прасякнутыя любоўю да роднага краю, чытаў Уладзімір Белы. [caption id="attachment_70912" align="aligncenter" width="350"]■ З віншаваннямі да землякоў звяртаецца Людміла Падгайская ■ З віншаваннямі да землякоў звяртаецца Людміла Падгайская[/caption] Традыцыйна на свяце былі названы прозвішчы самых старэйшых і самых малодшых жыхароў аграгарадка, ушанавана пара, якая нядаўна ўзяла шлюб. Словы прызнання гучалі таксама ў адрас самых дбайных гаспадароў: Галіны Каражанец, Ларысы і Аляксандра Бялкоўскіх — яны сталі пераможцамі раённага конкурсу на лепшае ветэранскае падвор’е. Міхаіл і Людміла Мінец, а таксама Іна і Васіль Лагуты былі ўзнагароджаны на свяце вёскі як гаспадары лепшых падворкаў аграгарадка. Напярэдадні свята быў аб’яўлены яшчэ адзін конкурс: на лепшае ўвасабленне сімвалаў Семежава. Лепшымі былі прызнаны работы спецыялістаў ААТ «Семежава» і раённага Цэнтра ткацтва. [caption id="attachment_70913" align="aligncenter" width="350"]■ Сімвал Семежава ў выкананні супрацоўнікаў раённага Цэнтра ткацтва ■ Сімвал Семежава ў выкананні супрацоўнікаў раённага Цэнтра ткацтва[/caption] І, вядома ж, гучалі вясёлыя песні, дасціпныя жарты, прыгожыя музычныя кампазіцыі ў выкананні самадзейных артыстаў Семежаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу і прадстаўнікоў творчых калектываў Клецкага раёна. [caption id="attachment_70911" align="aligncenter" width="560"]■ На свята вёскі сабраліся мясцовыя жыхары ■ На свята вёскі сабраліся мясцовыя жыхары[/caption] Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей