Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Экзамен для осеменаторов: в районном конкурсе-аттестации определили лучших в профессии

19.10.2018
У раённым конкурсе-атэстацыі вызначылі самых кваліфікаваных тэхнікаў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы. [caption id="attachment_70874" align="aligncenter" width="560"]■ Наталля Чарнова, Валерыя Стрылевіч і Аксана Жогла ■ Наталля Чарнова, Валерыя Стрылевіч і Аксана Жогла[/caption] Адразу адзначым, што бясспрэчным лідарам конкурсу прафесійнага майстэрства ўжо не першы год становіцца Наталля Чарнова з ААТ «Семежава», другое месца заняла Валерыя Стрылевіч з філіяла «Вялікая Раёўка», а трэцяе — Аксана Жогла з ААТ «Піянер-Агра». Падобныя конкурсы праводзяцца з мэтай не толькі ўдасканалення майстэрства і вызначэння лепшых у запатрабаванай у эканоміцы прафесіі, але і штогадовай атэстацыі тэхнікаў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы. Ключавую ролю адыгрывае павышэнне паказчыкаў  узнаўлення  статка. Значэнне гэтых лю-дзей складана пераацаніць. — Калі тэхнік-асемянатар дрэнна спрацуе, па няведанні або ў сілу іншых прычын, то за адзін год ён можа давесці гаспадарку да эканамічнага крызісу. Будзе правал па малацэ і па мясе. А ў асноўным гаспадаркі атрымліваюць грошы на свае рахункі ад іх рэалізацыі. Лічу, што прафесія ваша вельмі важная. Не кожны зможа справіцца, — адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч. Конкурс нагадваў экзамен у навучальнай установе. У якасці патрабавальнага журы — вядучыя спецыялісты Мінскага племпрадпрыемства РУСП Нясвіжскі філіял, капыльскіх раённых племянной і ветэрынарнай станцый. На першым этапе ўдзельнікі адказвалі на пытанні тэсту. У практычнай частцы на канкрэтных прыкладах дэманстравалі прафесійныя навыкі і выкананне службовых інструкцый. Экзаменатары, падзяліўшыся на дзве судзейскія камісіі, правяралі веды па пытаннях правільнай арганізацыі працоўнага месца, падрыхтоўкі інструментаў, размарожвання і вызначэння якасці семені, а таксама вядзенні дакументацыі. Пры гэтым на такіх майстар-класах у прысутнасці калег канкурсантам задавалі ўдакладняючыя пытанні і каменціравалі дапушчаныя памылкі. Так што ўдзел у спаборніцтвах такога рангу патрабуе пастаяннага абнаўлення тэарэтычных ведаў, удасканалення навыкаў, а сустрэча з лепшымі спецыялістамі дае ўнікальную магчымасць абмяняцца вопытам і пераняць перадавыя прыёмы работы майстроў сваёй справы. Гэта асабліва важна для тых, хто робіць першыя крокі ў прафесіі. — Вы ў сельскай гаспадарцы з’яўляецеся авангардам, шмат у чым вызначаеце паспяховае развіццё жывёлагадоўчай сферы, ад вас залежыць эканамічны дабрабыт сельгаспрадпрыемстваў і ў далейшым усяго раёна, — падкрэсліла загадчык лабараторыі Мінскага племпрадпрыемства РУСП Нясвіжскі філіял Тамара Лейбук. — Такія конкурсы з’яўляюцца выдатнымі форумамі для калегіяльных зносін, абмеркавання праблем і пошуку правільнага рашэння, аператыўнага знаёмства з новымі напрамкамі ў рабоце. Члены судзейскай камісіі адзначылі: падвесці вынікі было няпроста, бо большасць удзельнікаў пацвердзілі даволі трывалыя веды ў сваёй прафесіі, набраўшы высокія балы. Толькі адзінкі адказвалі няўпэўнена. Пры вызначэнні лепшых улічваліся таксама вынікі працы за мінулы год. Пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды ад упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, аграпрамысловага саюза, а кожны ўдзельнік конкурсу — падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей